Рапэ́йкі, Рапейкі (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 9 км на захад ад Ліды. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз Крупава (Лідскі раён) і далей па дарозе Ліда—Радунь.

Назва Было горадзенскае прозвішча Рапэйкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99XW-WGP8?i=288&cat=2325238&lang=de, ёсць літоўскае Rapeikahttps://pavardes.lki.lt/?pv=45a9fb5a3b1c08d9f7992c55cb22a527. Антрапанімічны суфікс -eik- у балцка-літоўскіх прозвішчах адзін з найбольш папулярныхDaiva Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 250.. З-пад Ліды было прозвішча Рапhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-MSQP-G?i=297&cat=2325460, ёсць латышскае Rāpshttps://uzvardi.lv/surname/781093.

Гісторыя З 1939 года ў БССР. 12 кастрычніка 1940 года ўключана ў Запольскі сельсавет (Лідскі раён). З 16 ліпеня 1954 да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)., затым да 11 лютага 1972 года — у склад Мыцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)., да 24 красавіка 1978 года — у склад Крупаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)..

Насельніцтва 1897 год — 70 жыхароў, 9 двароў. 1909 год — 86 жыхароў. 1921 год — 94 жыхары, 15 двароў. 1940 год — 105 жыхароў, 39 двароў. 1960 год — 135 жыхароў. 1996 год — 48 жыхароў, 28 двароў. 2004 год — 19 жыхароў, 13 гаспадарак. 2009 год — 11 жыхароў. 2012 год — 9 жыхароў, 8 гаспадарак. 2015 год — 5 жыхароў, 5 гаспадарак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дзітвянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна