Пу́рсці. Сустракаецца таксама варыянт Пурсці́ (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Назва У канцы XVIII ст. фіксавалася жалудоцкае прозвішча Пурсцьhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99F2-11SD?i=764&cat=2325345.

Геаграфія Знаходзіцца на Лідскай раўніне, за 9 км на паўночны захад ад Ліды. На поўдзень ад вёскі пачынаецца рака Крупка (прыток Дзітвы). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, цераз Крупава, далей па шашы Ліда—Радунь.

Гісторыя У 1765 годзе цэнтр староства Лідскай эканоміі. Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску і карчму старасты лідскага Ігнацы Сцыпіёнаpawet.net.

Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дзітвянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна