Астро́ўля (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 4 км на паўднёвы захад ад Ліды. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.
Гісторыя У вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 года згадваецца Астроўля, вёска і карчма старасты лідскага, на захад за палову мілі ад горада. Дарога з Ліды да Астроўлі аддзялялася за Каменкай управа і цягнулася пяскамі між кустоўяpawet.net.
З 1795 года ў Расійскай імперыі.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Лідскім павеце і гміне Навагрудскага ваяводства.
З лістапада 1939 года ў БССР. 13 снежня 1973 года была адкрыта абласная псіханеўралагічная бальніцаСегал, Я. Здесь возвращают здоровье / Я. Сегал // Медицинский вестник. — 1994. — № 7. — С.4..
Насельніцтва 1897 год — 165 чал. 1909 год — 191 чал. 1921 год — 167 чал. 1940 год — 202 чал. 1960 год — 223 чал. 1993 год — 326 чал. 2004 год — 300 чал. 2009 год — 296 чал. 2012 год — 284 чал. 2015 год — 281 чал. 2019 год — 252 чал.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Траццякоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна