Сэр Уільям Хагінс (; — ) — англійскі астраном-аматар.
Пабудаваў прыватную абсерваторыю і ажыццявіў назіранні за спектральнымі лініямі выпраменьвання і паглынання розных нябесных аб'ектаў. Першым ужыў спектраскоп для дэталёвага даследавання зорак, паказаў розніцу паміж туманнасцямі і галактыкамі. У 1866 годзе ўпершыню выканаў спектраскапічныя назіранні новай зоркі (Новай Паўночнай Кароны 1866) і выявіў наяўнасць вакол яе газавай абалонкі, якая свеціцца ў лініях вадароду. Першая планетарная туманнасць, якую спектральна даследаваў Хагінс. была Туманнасць Каціны Глаз. У яго гонар названы кратары на Месяцы і Марсе, астэроід 2635 Хагінс.
Узнагароды Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства (1867 разам з Уільямам Аленам Мілерам, 1885); Медаль Коплі (1898); Медаль Генры Дрэйпера (1901); Медаль Кэтрын Брус (1904).
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Каралеўскага таварыства Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі