Пра́хаціцы ( , был. ) — горад на поўдні Чэхіі, у 40 км на захад ад Чэске-Будзеёвіцаў. З’яўляецца муніцыпалітэтам з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйным цэнтрам раёна Прахаціцы Паўднёвачэшскага края. Насельніцтва складае 11 744 чалавекі.

Гісторыя Паселішча на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, адным з якіх быў «Залаты шлях», па якім везлі соль з Баварыі ў Чэхію, узнікла, верагодна, у XI стагоддзі. У другой палове XIII стагоддзя Прахаціцы становіцца горадам. У XVI стагоддзі горад перажывае росквіт: будуецца ратуша, гарадскія ўмацаванні, перабудоўваецца гатычны касцёл XIV стагоддзя.

Пасля Мюнхенскай змовы 1938 года як частка Судэцкай вобласці адышоў да Трэцяга рэйха. Пасля вайны вярнуўся ў склад Чэхаславакіі. З 1981 года гістарычны цэнтр горада знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Славутасці

Новая ратуша ў стылі неарэнесансу (1903) Старая ратуша з насценным жывапісам (1570—1571) Касцёл Св. Якава Сярэдневяковая забудова

Насельніцтва Да заканчэння Другой сусветнай вайны большую частку насельніцтва складалі немцы. Станам на канец 2009 года насельніцтва горада складала 11 744 чалавекі, з якіх мужчын 5 694 (48,48 %), жанчыны — 6 050 (51,52 %).

Год1869188018901900191019211930Насельніцтва4 9115 6825 3635 5735 7795 4825 926 Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2009 Насельніцтва

Вядомыя асобы Яраслаў Гулак (1920—1999) — чэшскі перакладчык.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Паўднёвачэшскага края