Банкуха, шакоціс (, ) — торт з яечнага цеста, які гатуецца на адкрытым агні. Часцей за ўсё вясельны. Гатуецца ў Польшчы, Літве, беларускай Гродзеншчыне (Поразава, Свіслацкі раён).
Цеста для торта гатуецца з даданнем вялікай колькасці яек — ад 30 да 50 штук на 1 кілаграм мукі. Выпякаюць торт на драўляным ражне, які, па меры запякання, абмакваюць у цеста або паліваюць ім, паварочваючы над адкрытым агнём. Сцякаючы, цеста прымае форму шматлікіх «галінак».
Шакоціс занесены ў Літоўскі нацыянальны фонд кулінарнай спадчыны. Гродзенская банкуха ўнесеная ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Памер найбуйнейшага выпечанага шакоціса — 2,3 метра. Для яго вырабу спатрэбілася 1200 яек, 160 кг цеста.
Спасылкі
Катэгорыя:Літоўская кухня Катэгорыя:Польская кухня Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Пірагі Катэгорыя:Мучныя кандытарскія вырабы