Францішак Чарняўскі (, в. Чухны, Ашмянскі павет — , Амстэрдам, штат Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі рэлігійны дзеяч. Душпастарскую службу пачаў у 1920 на пасадзе вікарыя ў Сухаволі. Служыў таксама ў Саколцы і ў Кузніцы. Чытаў казанні на беларускай мове і распаўсюджваў сярод вернікаў беларускія выданні. У 1924—1927 вучыўся ў Рыме. З 1929 на місіі ў Францыі, з 1933 — у Бельгіі. З 1957 года жыў і служыў у ЗША, дзе выдаваў таксама беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».
Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Беларусы ў Францыі Катэгорыя:Беларусы ў Бельгіі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША