Калодкі — возера ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нарач, прыкладна за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Калодкі.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, на ўсходзе і поўначы спадзістыя, вышынёй да 5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі забалочаныя, на захадзе сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Возера бяссцёкавае.
Літаратура — С. 451.
Катэгорыя:Азёры Вілейскага раёна Катэгорыя:Басейн Нарачы Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры