Каргаўшчы́на, Каргавіца, Рудакоўка — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Балавец (басейн Дзвінасы).

Даўжыня ракі 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 м/км. Плошча вадазбору 32 км². Пачынаецца ва ўрочышчы Каргавішча, у напрамку на поўдзень ад вёскі Чырвоная Зара і аграгарадка Мятлічыцы. Упадае ў Балавец за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Чысты Бор. Вадазбор на паўночных схілах Мінскага ўзвышша. Рэчышча каналізаванае ў ніжнім цячэнні. На рацэ 2 сажалкі (каля вёсак Акалова і Мятлічыцы).

Літаратура  — С. 492.

Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Дзвінасы Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна