Казёл, ВудажкаОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» , канал Удожка, канал Засценкі — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вудага (басейн Сажа).
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 36 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Пачынаецца ў напрамку на паўночны захад ад аграгарадка Верамейкі, упадае ў Вудагу за 2 км на поўдзень ад вёскі Наркі. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Каля аграгарадка Верамейкі на рацэ сажалка.
На левым беразе ракі, за 2 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Наркі знаходзіцца археалагічны помнік — гарадзішча ранняга жалезнага веку.
Літаратура
Ліст карты N-36-75. Выданне 1982 года.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа