Праскоўя Сцяпанаўна Іванова (; — ) — вучоны ў галіне ветэрынарнай паразіталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1949). Прафесар (1949).
Біяграфія П. С. Іванова нарадзілася ў вёсцы Вялікае Воснае Усцюжанскага павета Наўгародскай губерні (зараз ва Усцюжанскім раёне Валагодскай вобласці Расіі). У 1927 годзе скончыла Ленінградскі ветэрынарны інстытут, працавала ветэрынарным ўрачом у Забайкаллі. У 1934 годзе паступіла ў аспірантуру, удзельнічала ў паразіталагічных экспедыцыях у Сярэдняй Азіі. У 1934 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1935 года дацэнт Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута, затым у Варонежы. З 1945 г. П. С. Іванова загадчык кафедрай паразіталогіі . У 1949 годзе абараніла доктарскую дысертацыю. З 1956 г. П. С. Іванова на пасадзе загадчыка кафедрай паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута.
Навуковая дзейнасць П. С. Іванова займалася вывучэннем пратазойных хвароб, бабезіёзу і анаплазмозу буйной рагатай жывёлы, піраплазмозу і нуталіёзу коней і інш. Упершыню даказала ролю кляшчоў роду у распаўсюджванні піраплазмозу. Апублікавала больш за 100 навуковых работ. Стварыла школу сваіх вучняў.
Сярод апублікаванага: Важнейшыя паразітарныя захворванні свіней. — Мн., 1959.; Кровопаразитные болезни крупного рогатого скота. — Мн., 1963. (разам з Р. К. Гобземам).
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За працоўную доблесць»
Літаратура — С. 393. — С. 150.
Спасылкі Сайт Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Гісторыя кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя:Паразітолагі