Беларускі павільён на Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) у Маскве ― будынак арыгінальнай канструкцыі; пастаянна дзейная выстаўка ў Маскве для прапаганды дасягненняў вытворчасці, сельскай гаспадаркі, навукі, тэхнікі і культуры.
Гісторыя павільёна У 1935 годзе Савет Народных Камісараў СССР прыняў пастанову аб стварэнні ў Маскве Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы, якая павінна была адкрыцца 1 жніўня 1937 года. Адзін з драўляных павільёнаў, пабудаваных да гэтага часу, прызначаўся для экспазіцый Беларускай ССР, Яраслаўскай, Іванаўскай і Калінінскай абласцей. Але тады ж было вырашана пабудаваць яшчэ 6 павільёнаў, а гэты перадаць БеларусіВыставки сельскохозяйственные // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978..
У 1939 годзе будынак знеслі, і на яго месцы пад кіраўніцтвам архітэктараў В. М. Сімбірцава і В. С. Баліхіна ўзвялі новы будынак, упрыгожыўшы яго скульптурнай групай А. М. Арлова «Памежнік і калгасніца» (не захавалася).
6 красавіка 1949 года выйшла Пастанова Савета Міністраў БССР «Аб праектаванні павільёна Беларускай ССР на ВСХВ у г. Маскве», якой прымаўся праект, прадстаўлены архітэктарамі Г. А. Захаравым (архітэктар помніка Ф. Э. Дзяржынскаму на Лубянцы) і яго жонкай З. С. Чарнышовай. Экспазіцыйная плошча павільёна вызначалася ў 1500 кв. м, агульная кубатура каменнага будынка ў 15000 куб. м. Будаўніцтва пачата 2 ліпеня 1949, скончана 25 жніўні 1954 года. Фасад трох’яруснай пабудовы ўяўляў сабой манументальную каланаду з двух шэрагаў, увянчаную разьбянымі гірляндамі, якія імітавалі беларускія вышытыя ручнікі з кветкамі нацыянальнага сцяга рэспублікі ― жоўтага і зялёнага. За каланадай знаходзіўся ўнутраны паўкруглы панадворак, выбрукаваны керамічнай мазаічнай пліткай. Панадворак упрыгожвалі фрэскі «Народ Беларусі пабудаваў сацыялізм» (мастакі — Бела Уітц (1887―1972) і Аксана Паўленка (1896―1991)) і скульптурная група беларускіх партызан (не захавалася). Вянчала павільён пакрытая залатой смальтай алегарычная скульптура-вежа «Радзіма-маці» ― жанчына з вянком на галаве, якая трымала сноп (скульптар А. Бембель)Кашуба-Вольвач О., Сторчай О. Майстерня монументального живопису М. Бойчука у першоджерелах. Спогади Оксани Павленко і Василя Седляра //Образотворче мистецтво — 2008. — № 4. — С. 40-42; 2009. — № 2. — С. 24-29; 2009. — № 3. — С. 132 −135..
Пасярэдзіне экспазіцыйнай залы стаяла скульптурная група «У. І. Ленін і І. В. Сталін», над ёй — купал з люкарнамі, якія імітавалі вокны. Падлогі сваім малюнкам нагадвалі традыцыйную беларускую вышыўку. Выставачная зала асвятлялася вокнамі другога святла па ўсяму пярымятру паўднёвага, ўсходняга і заходняга фасадаў, а таксама бронзавымі трох’яруснымі крыштальнымі лямпамі. Павільён уяўляў сабой выдатны прыклад сінтэзу мастацтва, архітэктуры, скульптуры, станковага жывапісу і народнай арнаментальнай вытворчасці.
Пасля рашэння зрабіць павільёны ВДНГ галіновымі, тут у 1963 годзе знаходзілася экспазіцыя «Электратэхніка», павільён аддалі ў распараджэнне Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР. Калоны зашылі металічнымі панэлямі, скульптурныя групы прыбралі, і яны зніклі, вокны другога святла закрылі шклотканінай, мазаічныя падлогі закрылі мармуровай пліткай.
У 1990-х гадах працаваў як гандлёвы цэнтр. Як пастаянны выставачны павільён адкрыўся 11 кастрычніка 2008 года. У 2015 годзе гэта быў трохпавярховы будынак агульнай плошчай 2471 кв. метраў, абсталяваны ўсімі неабходнымі камунікацыямі і інжынернымі сістэмамі.
Галерэя
Катэгорыя:Выстаўкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Масквы Катэгорыя:Культура Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні, пабудаваныя ў 1954 годзе