Марсела Марцінс Марэна (; нар. , Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, Балівія) — балівійскі футбаліст, нападнік парагвайскага клуба «Сера Партэнья» і нацыянальнай зборнай Балівіі.
Кар’ера Футболам займаўся ў Бразіліі, прафесійную кар’еру распачаў у клубе «Віторыя» ў адной з ніжэйшых бразільскіх ліг. У сярэдзіне 2007 года перайшоў у «Крузейру», а ў наступным годзе стаў асноўным іграком каманды і найлепшым бамбардзірам Кубка Лібертадорэс разам з парагвайскім футбалістам Сальвадорам Кабаньясам.
27 мая 2008 года падпісаў кантракт з данецкім «Шахцёрам», які выклаў за іграка 9 млн еўраShakhtar swoop for Bolivian starlet. UEFA.com. Пасля некаторы час правёў у арэндах, дзе выступаў няўдала. У 2012 годзе вярнуўся ў Бразілію, дзе выступаў за шэраг клубаў, у тым ліку за сваю былую каманду «Крузейру». У лютым 2015 года перайшоў у склад кітайскага клуба «Чанчунь Ятай»亚泰投2.5亿争前八 弃前中超金靴签巴甲银靴. Sina Sports.
У пачатку 2017 года перабраўся ў іншы кітайскі клуб, «Ухань Чжаэр». У сезоне 2017 з 23 галамі стаў найлепшым бамбардзірам другога кітайскага дывізіёна, а з лета 2018 года страціў месца ў аснове і стаў гуляць за рэзервовую каманду. У студзені 2019 года перайшоў у «Шыцзячжуан Эвер Брайт».
У лютым 2020 года зноў стаў іграком «Крузейру», дзе гуляў на працягу двух сезонаў. У лютым 2022 года далучыўся да парагвайскага клуба «Сера Партэнья».
У складзе нацыянальнай зборнай Балівіі дэбютаваў 12 верасня 2007 года ў матчы супраць зборнай Перу.
Дасягненні «Віторыя»: Чэмпіён штата Баія (2): 2005, 2007
«Крузейру»: Чэмпіён Бразіліі: 2014 Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс (2): 2008, 2014
«Шахцёр»: Чэмпіён Украіны: 2011 Уладальнік Кубка УЕФА: 2009
«Фламенгу»: Уладальнік Кубка Бразіліі: 2013
«Ухань Чжаэр»: Пераможца Першай лігі Кітая: 2018
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Балівіі Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Балівіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сера Партэнья Катэгорыя:Ігракі ФК Крузейру Катэгорыя:Ігракі ФК Шыцзячжуан Эвер Брайт Катэгорыя:Ігракі ФК Ухань Чжаэр Катэгорыя:Ігракі ФК Чанчунь Ятай Катэгорыя:Ігракі ФК Грэміу Катэгорыя:Ігракі ФК Фламенгу Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Уіган Атлетык Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр Катэгорыя:Ігракі ФК Віторыя Салвадор