Кумбхалгарх () — фартыфікацыйна-палацавае збудаванне на поўдні індыйскага штата Раджастхан. Разам з іншымі крэпасцямі Раджастхана ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пабудаваны ў XV ст. раджпуцкім раджам Махаранам Ранам Кумбхам у горнай лясістай мясцовасці. З’яўляўся ваенным і адміністрацыйным цэнтрам. Кумбхалгарх вядомы сваімі магутнымі мурамі, якія цягнуцца ў даўжыню на 36 км. Шырыня муроў дазваляе паставіць разам 8 коней. Комплекс уключае палац манарха, а таксама 360 індуісцкіх храмаў.

Спасылкі

Kumbhalgarh Fort Kumbhalgarh — The Great Wall of India Kumbhalgarh Fort — Kumbhalgarh Fort Rajasthan

Кумбхалгарх