Рала́нду Жо́ржы Пі́рыш да Фансека (; нар. , Сан-Вісенты, Каба-Вердэ) — партугальскі футбаліст кабавердыйскага паходжання, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2009—2018).
Клубная кар’ера
«Белененсіш» Раланду пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клуба «Кампамаярэншы», адкуль перайшоў у «Белененсіш». 28 жніўня 2004 года ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы чэмпіянату Партугаліі з клубам «Марытыму», у якім адразу ж забіў гол, а яго каманда перамагла 3:0Выступы Раланду ў Выступления 2004—2005 гадах. У наступных сезонах ён стаў іграком асновы клуба і правёў там яшчэ 4 гады.
«Порту» 15 красавіка 2008 года Раланду, у статусе свабоднага агента, перайшоў у клуб «Порту», падпісаўшы кантракт на 4 гады«Порту» приобрел защитника «Белененсеша». У першым жа сезоне ён здолеў выціснуць з асноўнага складу Педру Эмануэла, стаўшы іграком асновы каманды, якая перамагла ў чэмпіянаце і Кубку Партугаліі. У 2011 годзе абаронца адсвяткаваў перамогу ў Лізе Еўропы.
У чэрвені 2011 года Раланду зацікавілася італьянская «Рома»«Рома» хочет подписать защитника «Порту» Роланду , а пазней і «Мілан». Аднак, у студзені 2013 года ён на правах арэнды стаў іграком «Напалі», а ўлетку таго ж года — «Інтэра». Пазней гуляў у бельгійскім «Андэрлехце».
«Марсель» 31 жніўня 2015 года стаў іграком «Марселя»Роланду перешел в «Марсель». Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.
«Брага» У лютым 2020 года далучыўся да «Брагі», дзе гуляў да канца сезона 2021/22.
Міжнародная кар’ера Нягледзячы на тое, што Раланду нарадзіўся ў Каба-Вердэ, ён ва ўзросце 14 гадоў з сям’ёй пераехаў у Партугалію. У 2006 годзе ён атрымаў партугальскае грамадзянства і стаў выступаць за моладзевую зборную краіны. У 2006 і 2007 гадах Раланду гуляў на моладзевых першынствах Еўропы.
З 2009 года ён стаў гуляць за першую зборную Партугаліі.
Дасягненні
Клубныя «Порту»: Чэмпіён Партугаліі (3): 2009, 2011, 2012 Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2009, 2010, 2011 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (4): 2009, 2010, 2011, 2012 Пераможца Лігі Еўропы: 2011
«Брага»: Уладальнік Кубка Партугаліі: 2021
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Белененсіш Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Андэрлехт Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Брага