300px|thumb|Монс Сельмерлёў Швецыя прымала ўдзел у конкурсе «Еўрабачанне 2015» у Аўстрыі і перамагла з вынікам 365 балаў. Яе прадстаўнік Монс Сельмерлёў з песняй «Heroes» быў абраны ў нацыянальным адборы, што складаўся з чатырох паўфіналаў, другога раўнда і фіналу конкурсу «Melodifestivalen 2015», арганізаваным шведскім нацыянальным вяшчальнікам «SVT».

Melodifestivalen 2015 Melodifestivalen 2015 — шведскі музычны конкурс, на якім быў абраны прадстаўнік Швецыі для Еўрабачання 2015. Тэлевядучымі былі Сана Нільсэн — прадстаўнік Швецыі на Еўрабачанне 2014 і комік Робін Полсан. 28 песень спаборнічалі на працягу шасці тыдняў у чатырох паўфіналах (7, 14, 21 і 28 лютага 2015), другім раўндзе (7 сакавіка 2015) і фінале (15 сакавіка 2015). Сем песень спаборнічалі ў кожным паўфінале — выканаўцы, якія занялі першыя два месцы, кваліфікаваліся непасрэдна ў фінал, у той час як выканаўцы, якія занялі трэцяе і чацвёртае месцы, траплялі ў другі раўнд. Яшчэ чатыры песні праходзілі ў фінал з другога раўнда. Сярод прэтэндэнтаў былы ўдзельнік Еўрабачання Эрык Саадэ, які прадстаўляў Швецыю ў 2011 годзе, Джэсіка Андэрсан, якая прадстаўляла Швецыю ў 2003 годзе як частка дуэта Fame, і Мэры Бергман, якая прадстаўляла Швецыю ў 1971 і 1972 у складзе гурта Family Four, а ў 1994 годзе выступала ў дуэце з Роджэрам Пантарам.

Паўфіналы і другі раўнд Першы паўфінал адбыўся 7 лютага 2015 года ў Гётэбаргу на Скандынавіуме. Песні «Sting» і «Can't Hurt Me Now» у выкананні Эрыка Саадэ і Джэсікі Андэрсан адпаведна кваліфікаваліся непасрэдна ў фінал, у той час як «Hello Hi» у выкананні Dolly Style і «Det rår vi inte för» у выкананні Behrang Miri feat. Victor Crone трапілі ў другі раўнд. Другі паўфінал адбыўся 14 лютага 2015 года на Мальмё Арэна ў Мальмё. «Don't Stop Believing» у выкананні Mariette і «Möt mig i Gamla stan» у выкананні Magnus Carlsson трапілі непасрэдна ў фінал, у той час як «Forever Starts Today» у выкананні Linus Svenning і «Groupie» у выкананні Саміра і Віктара прайшлі ў другі раўнд. Трэці паўфінал прайшоў 21 лютага 2015 года на Östersund Arena у Эстэрсундзе. «Jag är fri (Manne Leam Frijje)» у выкананні Jon Henrik Fjällgren і «Don't Stop» у выкананні Isa трапілі непасрэдна ў фінал, у той час як «Bring Out The Fire» у выкананні Андрэаса Вайза і «I See You» у выкананні Крысцін Ампаро выйшлі ў другі раўнд. Чацвёрты паўфінал прайшоў 28 лютага 2015 года на Conventum Arena у горадз Эрэбру. «Building It Up» у выкананні JTR і «Heroes» у выкананні Монса Сельмерлёва трапілі непасрэдна ў фінал, у той час як «Guld och gröna skogar» у выкананні Hasse Andersson і «Make Me (La La La)» у выкананні Dinah Nah прайшлі ў другі раўнд. Другі раўнд адбыўся 7 сакавіка 2015 года на Хельсінгбарг Арэна ў Хельсінгбаргу. Чатыры песні пасля перамогі ў паядынках прайшлі ў фінал — «Forever Starts Today» у выкананні Linus Svenning, «Guld och gröna skogar» у выкананні Hasse Andersson, «Make Me (La La La)» у выкананні Dinah Nah і «Groupie» у выкананні Саміра і Віктара.

Фінал Фінал Melodifestivalen 2015 адбыўся 14 сакавіка 2015 года на Friends Arena у горадзе Сольна, Стакгольм. У фінале ўдзельнічалі дванаццаць песень — два пераможцы з кожнага з чатырох паўфіналаў і чатыры пераможцы з другога раўнда.

НумарВыканаўцаПесняКампазітар(ы)ЖурыГледачыУсягоМесца1 Самір і Віктар «Groupie» Anton Malmberg Hård af Segerstad, Maria Smith, Kevin Högdahl, Viktor Thell 29 20 49 82 JTR «Building It Up» John Andreasson, Tom Lundbäck, Robin Lundbäck, Erik Lewander, Iggy Strange Dahl 21 4 25 103 Dinah Nah «Make Me (La La La)» Dinah Nah, Dr. Alban (Alban Nwapa), Jakke Erixson, Karl-Ola Kjellholm 14 8 22 124 Jon Henrik Fjällgren «Jag är fri (Manne Leam Frijje)» Jon Henrik Fjällgren, Erik Holmberg, Tony Malm, Josef Melin 51 88 139 25 Джэсіка Андэрсан «Can't Hurt Me Now» Aleena Gibson, Fredrik Thomander 15 8 23 116 Монс Сельмерлёў «Heroes» Anton Malmberg Hård af Segerstad, Joy Deb, Linnea Deb 122 166 288 17 Linus Svenning «Forever Starts Today» Aleena Gibson, Anton Malmberg Hård af Segerstad, Fredrik Kempe 51 18 69 68 Isa «Don't Stop» Isa Tengblad, Johan Ramström, Gustaf Svenungsson, Magnus Wallin, Oscar Merner 38 18 56 79 Magnus Carlsson «Möt mig i Gamla stan» Thomas G:Son, Lina Eriksson 10 18 28 910 Эрык Саадэ «Sting» Arash Fahmi, Fredrik Kempe, Hamed «K-one» Pirouzpanah, David Kreuger 48 29 77 511 Mariette «Don't Stop Believing» Miss Li (Linda Karlsson), Sonny Gustafsson 74 28 102 312 Hasse Andersson «Guld och gröna skogar» Anderz Wrethov, Elin Wrethov, Johan Bejerholm, Johan Deltinger 10 68 78 4

На конкурсе Еўрабачанне Усе краіны, за выключэннем «Вялікай 5» (Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі) і прымаючай краіны, абавязаны кваліфікавацца ў адным з двух паўфіналаў, каб трапіць у фінал; краіны, якія занялі першыя дзесяць месцаў у кожным з паўфіналаў, праходзяць у фінал. 26 студзеня 2015 года была праведзена размеркаванне краін па паўфіналам, а таксама па часу выступлення ў шоу. Была запланавана, што Швецыя выступіць у другім паўфінале 21 мая 2015 года ў другой палове шоу. У другім паўфінале прадзюсары шоу вырашылі, што Швецыя выступіць пад нумарам 13 пасля Ісландыі і перад Швейцарыяй.

Галасаванне

Галасы, атрыманыя Швецыяй +Галасы, атрыманыя Швецыяй (2-і паўфінал)12 балаў10 балаў8 балаў7 балаў6 балаў

5 балаў4 бала3 бала2 бала1 бал

+Галасы, атрыманыя Швецыяй (Фінал)12 балаў10 балаў8 балаў7 балаў6 балаў

5 балаў4 бала3 бала2 бала1 бал

Галасы ад Швецыі

2-і паўфінал 12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў 5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал

Фінал 12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў 5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал

Катэгорыя:Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне 2015