Леванова — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Абалянка, за 13 км на ўсход ад горада Сянно, за 1 км на паўночны захад ад вёскі Адамава.
Плошча паверхні возера 0,16 (0,2Постановление Совета Министров Республики Беларусь 1 февраля 2010 г. № 136 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220») км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя. Вышыня схілаў дасягае 3—4 м. На поўначы і паўночным захадзе забалочаная пойма. Берагі возера пераважна нізкія, пясчаныя. Паўночныя і паўднёвыя берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Возера зарастае ўмерана. У паўночнай частцы ўпадае ручай.
Да 8.10.2012 г. возера ўваходзіла ў склад ландшафтна-гідралагічнага заказніка «Леванова»Изменения и дополнения в проект организации и ведения лесного хозяйства ГЛХУ «Богушевский лесхоз» Витебского государственного производственного лесохозяйственного объединения на 2013—2016 годы .
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна