Плектру́да (? — ) — мачаха Карла Мартэла, жонка Піпіна Герыстальскага — франкскага маярдома, фактычнага караля франкаў, дачка графа палаца Гугаберта і, верагодна, Ірміны д'Эран.
Знакамітая перш за ўсё спробамі абараніць прастол ад Карла. У 714 годзе войскі Плектруды кінулі Карла ў вязніцу. У жніўні 714 года Карлу ўдалося збегчы з турмы, а пазней войскі Плектруды былі пераможаны ім і прымушаны здаць яму Кёльн. Памерла яна ў 717 годзе.
Шлюб і дзеці Муж: Піпін II Герыстальскі (каля 635 — 16 снежня 714), маярдом франкаў Дрога Шампанскі (пам. 708) — герцаг Шампані Грымаальд (пам. 714) — маярдом Бургундыі і Нейстрыі (700—714)
Літаратура
Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў VII стагоддзя Катэгорыя:Гугаберціды Катэгорыя:Мужы і жонкі кіраўнікоў VIII стагоддзя