Лаўры́ха, Лаўры́ха, Смычыца — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Галбіца (Заражанка).

Гідраграфія Даўжыня ракі 21 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Плошча вадазбору 128 км². Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў прыкладна за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Слабодка Мядзельскага раёна. Упадае ў Галбіцу за 1,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Гліншчына Пастаўскага раёна. Рэчышча ў 1982—1985 гадах каналізавана ў сярэднім цячэнні на працягу 8,5 км ад вёскі Кавалі да вусця. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.

Працякае па тэрыторыі Свянцянскіх град. У басейне ракі азёры Каменскае, Казлоўскае, Жуцінскае, Доўгае.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-43. Выданне 1981 года. Праверана. Стан мясцовасці адпавядае 1985 год. Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна Катэгорыя:Рэкі Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы