Мікалай Рудкоўскі (нар. , Мінск)  — беларускі драматург, сцэнарыст, рэжысёр, радыёвядучы.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся 22 студзеня 1971 года ў Мінску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць — філолаг) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (спецыяльнасць — рэжысура тэатра).

Працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага, здымаўся ў кіно.

Са снежня 2000 года працуе на радыёстанцыі UNISTAR крэатыўным рэдактарам, музычным рэдактарам, радыёвядучым.

Сябра асацыяцыі еўрапейскіх драматургаў EURODRAM і каардынатар беларускага камітэта.

Творчасць

П’есы Трылогія летуценняў Сляпая зорка (1993) Жанчыны Бергмана (1993) Бог казытання (2010)

Трылогія вайны Уварванне (2005) Апошняе каханне Нарцыса (2006) Дажыць да прэм’еры (2009—2010)

Трылогія кахання Ана і Ананас (2004) Усё, як вы жадалі (Інфляцыя пачуццяў) (2008) Паляванне на клубніцы (2010)

Вялікае перасяленне ўродаў (2012)

Пастаноўкі «П’ярэта» паводле твораў А. Шніцлера і А. Блока (разам з Б. Луцэнкам) Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага (1995), рэжысёр Б. Луцэнка

«Жанчыны Бергмана» Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, 2001, рэжысёр В. Анісенка Незалежны творчы альянс музыкантаў, акцёраў, мастакоў «МАХ» (Томск, Расія) 2006, рэжысёр О. Кузняцова Stuttgarter Readers (Германія)- чытанні на фестывалях Internationales Theater, Франкфурт і Kommunales Kino, Штутгарт, 2007, рэжысёр В. Гракоўскі (Германія) Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск, 2008, рэжысёр Ю. Лізенгевіч Тэатр БДУ «На балконе», 2009, рэжысёр М. Рудкоўскі Драматычны тэатр горада Валка (Латвія), 2010, рэжысёр А. Ікшэліс Тэатр «Від Ліхтаря» (Роўна, Украіна), 2011, рэжысёр В. Гізун Тэатр «Art ist» (Азова, Расія) 2013, рэжысёр А. Штаер Моладзевы тэатр Заграба, Харватыя (Zagrebaćko kazaliśte mladih), 2013, рэжысёр Жан Клод Беруці (Францыя) Theatre des Salins, Нацыянальная сцэна Мартыга (Францыя), 2013, рэжысёр Жан Клод Беруці

«Сляпая зорка» Тэатр БДУ «На балконе», 2007, рэжысёр М. Рудкоўскі Цэнтр беларускай драматургіі, 2008, рэжысёр М. Рудкоўскі Laboratorio teatrale «Oltre la Parola», Canzo (Италия), 2011, рэжысёр А. Вайцяшонак

«Усё, як вы жадалі» («Інфляцыя пачуццяў») Каліфарнійскі інстытут мастацтваў, 2010, рэжысёр А. Птакаўске Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, 2011, рэжысёр А. Марчанка Праект ON-LINE у межах міжнароднага фестывалю «Панорама», 2007, рэжысёр І. Пятроў Тэатр-студыя «Сустрэча», Кемерава, Расія, 2013, рэжысёр Е. Дранева

«Ана і ананас» Лабараторыя маладой рэжысуры на Міжнародным фестывалі MART-кантакт, Магілёў, 2009, рэжысёр К. Аверкава Дзяржаўны тэатр імя В. Гуніа, Поці, Грузія, 2013, рэжысёр С. Турбан

«Самы чысты горад» (праект «Мінск, я люблю цябе») Сучасны мастацкі тэатр, Мінск, 2010, рэжысёр С. Кулікоўскі

«Бог казытання» Магілёўскі абласны драматычны тэатр (у межах праекта «Чытанні-1»), 2010, рэжысёр К. Аверкава Цэнтр імя У.Меерхольда, Масква, чытанне ў межах 10-га фестываля Premiera.txt, 2010, рэжысёр О. Макарава Чытанне на фестывалі «Драма. Новы код» («ДНК»), Краснаярск, 2011, рэжысёр С. Александроўскі, Санкт-Пецярбург

«Паляванне на клубніцы» Новасібірскі дом акцёра, 2011, рэжысёр В. Алійчук

«Апошняе каханне Нарцыса» Праект ON-LINE у межах міжнароднага фестывалю «Панорама», 2004, рэжысёр А. Прыходзька, Украіна

«Дажыць да прэм’еры» Праект ON-LINE у межах міжнароднага фестывалю «Панорама», 2009, рэжысёр П. Харланчук Тэатр-студыя «Перемена», Усурыйск, 2011, рэжысёр Г. Хамула Моладзевы тэатр, Уфа, 2011, рэжысёр Е. Мяшчанінава Томскі драматычны тэатр, 2012, рэжысёр С. Кулікоўскі Тэатр-студыя «Гняздо зязюлі», Новарасійск, 2012, рэжысёр С. Блудаў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Мінск, 2012, рэжысёр П. Харланчук Чаромхаўскі драматычны тэатр, 2012, рэжысёр А. Штэйнер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск, 2013, рэжысёр С. Кулікоўскі Чытанне ў Драматычным тэатры імя А. Вянгеркі, Беласток, Польшча, 2013, рэжысёр Я. Тумідайскі

«Вялікае перасяленне ўродаў» Чытанне ў Тэатры На Волі (Варшава) ў межах 5-гадовага форума Лабараторыі драматургіі, 2012, рэжысёр А. Фігура, Польшча Чытанне ў Цэнтры беларускай драматургіі, 2012, рэжысёры Д. Багаслаўскі, М. Ісаева, Т. Ларына, С. Анцэлевіч, Л. Плютава Тэатралізаванае чытанне ў Беластоцкім драматычным тэатры імя А.Венгеркі, Польшча, у межах3-га фестывалю еўрапейскіх тэатраў EURODRAM, 2013, рэжысёр А. Карытоўска-Мазур Драматычны тэатр імя М. Лермантава, Абакан, Расія, 2013, рэжысёр Е. Ланцоў Чытанне на 10-м тэатральным фестывалі імя А. Валодзіна, Санкт-Пецярбург, 2014, рэжысёр А. Ніканораў

Спасылкі Сайт М. Рудкоўскага Калі ж становяцца сучаснымі?

Катэгорыя:Радыёвядучыя Беларусі