Дэндэрскі задыяк — шырока вядомы егіпецкі барэльеф са столі пранааса (порціка) капліцы, прысвечанай Асірысу ў храмавым комплексе Хатхор у Дэндэры, які змяшчае выяву Цяльца і Шаляў. Будаўніцтва гэтай капліцы было распачата ў позні перыяд Пталамеяў; яе пранаас быў дададзены імператарам Тыберыем. Гэта дазволіла Шампальёну правільна датаваць рэльеф грэка-рымскім перыядам, аднак большасць яго сучаснікаў адносілі яго да Новага царства. Была выказана здагадка, што рэльеф, які Джон Х. Роджэрс характарызаваў як «адзіную поўную карту старажытнага неба, якую мы маем»John H. Rogers, «Origins of the ancient constellations: I. The Mesopotamian traditions», Journal of the British Astronomical Association 108 (1998) 9-28, служыў асновай, на якой былі пабудаваны пазнейшыя астранамічныя сістэмыZodiac of Dendera, epitome. (Exhibition, Leic. square). J. Haddon, 1825.. Цяпер задыяк захоўваецца ў Луўры.

Даты зацьменняў

Сільвія Ковіль з Цэнтра камп’ютарных егіпталагічных даследаванняў Утрэхцкага ўніверсітэта і французскі астрафізік Эрык Абур датавалі задыяк 50 г. да н.э., таму што на задыяку намалявана размяшчэнне пяці планет, вядомых егіпцянам, якое паўтараецца раз у тысячу гадоў, а таксама два зацьменні.

Сонечнае зацьменне прыпадае на дату 7 сакавіка 51 г. да н.э.: яно паказана кругам, унутры якога багіня Ісіда трымае бабуіна (бога Тота) за хвост.

Месяцавае зацьменне прыпадае на дату 25 верасня 52 г. да н.э.: яно паказана кругам, унутры якога Вока Гора.

Апісанне

Задыяк — гэта планісфера ці карта зорак у праекцыі на плоскасці, якая паказвае 12 сузор’яў задыякальнага пояса, якія фарміруюць 36 дэканаў па 10 дзён кожны, і планеты. Дэканы — гэта групы зорак першай велічыні; яны выкарыстоўваліся ў старажытнаегіпецкім календары, які асноўваўся на месяцавым цыкле працягласцю каля 30 сутак і на геліякічным узыходзе зоркі Сотыс (Сірыус).

Выява задыяка круглай формы з’яўляецца ўнікальнай для мастацтва Старажытнага Егіпта, больш тыповыя прамавугольныя задыякі, якія можна ўбачыць у порціку таго ж храма.

Нябесная сфера намалявана дыскам, які трымаюць чатыры нябесныя калоны ў форме жанчын, паміж якімі размешчаны духі з галовамі сокалаў. На першым кольцы 36 духоў сімвалізуюць 360 дзён старажытнаегіпецкага года.

На ўнутраным крузе можна ўбачыць сузор’і, якія ўтвараюць знакі задыяка. Некаторыя з іх намаляваны ў звыклых грэка-рымскіх іконаграфічных вобразах (напрыклад, Авен, Цялец, Скарпіён і Казярог, хоць большасць выяў значна адрозніваецца ад прынятых у Старажытнай Грэцыі. Вадаліў намаляваны як бог разліваў Хапі, які трымае дзве вазы, з якіх цячэ вада. Роджэрс адзначыў родаснасць іканаграфіі непадобных на грэчаскія выяў з трыма таблічкамі «Селеўкідскага задыяка», а іх абодвух — з выявамі на кудуру, вавілонскіх межавых камянях. Гэта значыць, Роджэрс лічыў Дэндэрскі задыяк «поўнай копіяй Месапатамскага задыяка»Rogers 1998:10.

Гісторыя знаходкі і перамяшчэння ў Францыю Падчас Егіпецкай кампаніі Напалеона, Дамінік Віван-Дэнон замаляваў круглы, больш вядомы, і прамавугольныя задыякі храма Хатор. У 1802 годзе, пасля завяршэння кампаніі, Дэнон апублікаваў гравюры столі храма ў сваёй Voyage dans la Basse et la Haute EgypteAbigail Harrison Moore, «Voyage: Dominique-Vivant Denon and the transference of images of Egypt», Art History 25.4 (2002:531-549).. Публікацыя выклікала спрэчкі наконт датыроўкі задыяка: меркаванні падзяліліся ад дзясяткаў тысяч да тысяч ці да сотняў гадоў. Акрамя таго, незразумела было, ці з’яўляецца задыяк планісферай або астралагічнай картайZodiac of Dendera, epitome. (Exhib., Leicester Square). J. Haddon, 1825.. Гандляр антыкварыятам Себасцьян-Луі Салнье наняў Клода Леларэйна, каб выняць задыяк з храмаhttp://books.google.fr/books?id=2fU-AAAAcAAJ&printsec=frontcover&hl=fr&source=gbs_ge_summary_r&cad=0#v=onepage&q&f=false. Задыяк быў прывезены ў Парыж у 1821 годзе, і ў 1822 быў змешчаны Людовікам XVIII у Каралеўскую бібліятэку (якая пазней атрымала назву Нацыянальнай бібліятэкі Францыі). У 1922 годзе задыяк быў перанесены ў Луўр.

Крыніцы

Літаратура Sébastien Louis Saulnier, Claude Lelorrain, , Éditions Sétier, 1822. Nicolas B. Halma, Examen et explication du zodiaque de Denderah comparé au globe céleste antique d’Alexandrie, Éditions Merlin, 1822. J. Chabert, L. D. Ferlus, Mahmoud Saba, Explication du zodiaque de Denderah (Tentyris), Éditions Guiraudet, 1822. Charles de Hesse, La pierre zodiacale du Temple de Dendérah, Éditions André Seidelin, 1824. Franz Joseph Lauth, Les zodiaques de Denderah, Éditions C. Wolf et Fils, 1865. Letronne Antoine-Jean, Analyse critique des représentations zodiacales de Dendéra et d’Esné, Imprimerie Royale, 1855. Jean Saint-Martin, Notice sur le zodiaque de Denderah, Éditions C.J. Trouvé, 1822. Jean-Baptiste Prosper Jollois; René Édouard de Villiers du Terrage, Recherches sur les bas-reliefs astronomiques des Égyptiens, Carilian-Goeury, 1834. Jacques-Joseph Champollion-Figeac, , Firmin Didot, 1832. Buchwald, Jed Z. et Diane Greco Josefowicz, Le zodiaque de Paris: controverse au sujet d’un artefact égyptien antique qui a suscité un débat moderne entre la science et la religion, Princeton University Press, 2011. Éric Aubourg, La date de conception du temple d’Hathor à Dendérah , BIFAO, 1995 Sylvie Cauville: Le temple de Dendérah, IFAO, 1995, Le temple d’Isis à Dendéra, BSFE 123, 1992, Le zodiaque d’Osiris, Peeters, 1997. L'Œil de Ré, Pygmalion, 1999. Jean-Baptiste Biot, , Firmin Didot, 1823

Спасылкі

Задыяк у базе калекцый Луўра

Катэгорыя:Мастацтва Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Гісторыя астраноміі Катэгорыя:Навука ў Старажытным Егіпце Катэгорыя:Луўр