Аліўе́ Жыру́ (; нар. , , Францыя) — французскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Мілан» і нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён свету 2018 года, рэкардсмен зборнай Францыі па колькасці забітых мячоў. Раней выступаў за французскія клубы, як «Грэнобль», «Істр», «Тур» і «Манпелье», вядомы па выступам за лонданскія «Арсенал» і «Чэлсі». За нацыянальную зборную Францыі выступае з 2011 года. Найлепшы бамбардзір Лігі 2 у 2010 годзе і Лігі 1 у 2012 годзе.

Клубная кар’ера Выступы ў Францыі Першым прафесійным клубам Аліўе Жыру быў «Грэнобль». Нападнік дэбютаваў 24 сакавіка 2006 года ў выязным матчы 31 тура Лігі 2 супраць «Геньёна»Статыстыка гульні. LPF.fr. Першы гол за «Грэнобль» Жыру забіў 26 лютага 2007 года ў матчы Лігі 2 супраць «Гаўра». Гэты гол, забіты ў дадатковы да другога тайм час, прынёс камандзе Жыру перамогу з лікам 2:1. Усяго за два сезоны ў «Грэноблі» нападнік выходзіў на поле ў чэмпіянаце Францыі 23 разы, з іх толькі двойчы ў стартавым складзе. Перад пачаткам сезона 2007/08 Жыру быў аддадзены ў гадавую арэнду ў «Істр», які выступаў у той час у трэцяй паводле значнасці лізе краіны.

«Арсенал» 26 чэрвеня 2012 года Жыру падпісаў доўгатэрміновы кантракт з клубам англійскай Прэм’ер-лігі «Арсеналам». Дэбютаваў за новы клуб 18 жніўня 2012 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Сандэрленда», аднак адразу замацавацца ў англійскім футболе не здолеў, праводзіўшы не вельмі якасныя гульні. Свой першы гол за «Арсенал» забіў 26 верасня, у пераможнай кубкавай гульні супраць «Ковентры Сіці», якая скончылася з лікам 6:1Arsenal 6–1 Coventry. BBC Sport.. Першы гол у Прэм’ер-лізе забіў толькі 6 кастрычніка ў гульні супраць «Вест Хэма», дзе таксама асіставаў Тэа УолкатаWest Ham 1–3 Arsenal. BBC Sport.. З цягам часу Аліўе стаў прызвычайвацца да англійскага футболу, усё часцей забіваючы мячы і адаючы галавыя перадачы. 6 лістапада ігрок забіў за клуб першы гол у Лізе чэмпіёнаў, у нічыйнай гульне супраць нямецкага «Шальке 04» (2:2). Дзякуючы добрай гульні ў студзені 2013 года Жыру атрымаў прыз лепшага іграка «Арсеналу», паводле меркаванняў заўзятараў. На канец першага сезона ў складзе «кананіраў» Аліўе меў на сваім рахунку 17 галоў за клуб ва ўсіх турнірах (11 у Прэм’ер-лізе).

Пасля добрай формы, якую ігрок дэманстраваў у перадсезонных матчах сезона 2012/13, Аліўе забіў у першым матчы новага сезона Прэм’ер-лігі ў гульне супраць «Астан Вілы», аднак «Арсенал» саступіў з лікам 3:1Arsenal 1–3 Aston Villa. BBC Sport. Ужо на наступным тыдні ў гульне Лігі чэмпіёнаў супраць турэцкага «Фенербахчэ» Жыру адзначыўся ізноў, рэалізаваўшы пенальці. Праз чатыры дні, у рамках матча англійскай лігі супраць «Фулхэма» французскі нападнік забіў першы гол у пераможнам для «кананіраў» матчы (3:1)Fulham 1–3 Arsenal. BBC Sport. Амаль праз тыдзень ігрок адзначыўся зноў у гульні лонданскага дэрбі супраць «Тотэнхэма», дзе забіў адзіны мячArsenal 1–0 Tottenham. BBC Sport. У наступных матчах ігрок працягваў дэманстраваць бліскучую гульню.

1 студзеня 2017 года забіў гол у браму «Крыстал Пэлас» з дапамогай «удара скарпіёна». Гэты гол быў пазней узнагароджаны прэміяй Пушкаша за найлепшы гол 2017 года.

«Чэлсі» У студзені 2018 года перайшоў у «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 1,5 гадыЖиру заключил с «Челси» контракт на полтора года. by.tribuna.com. У 2019 годзе разам з клубам перамог у Лізе Еўропы, а праз два гады — у Лізе чэмпіёнаў.

«Мілан» У ліпені 2021 года стаў іграком «Мілана»Футбол. "Милан" объявил о переходе Оливье Жиру из "Челси" . by.tribuna.com.

Міжнародная кар’ера 3 лістапада 2011 года галоўны трэнер зборнай Францыі, Ларан Блан, запрасіў Аліўе Жыру для ўдзелу ў таварыскіх матчах супраць зборных ЗША і БельгііЖиру приглашён в сборную Франции. championat.com. 11 лістапада ў матчы супраць зборнай ЗША выйшаў на поле ў другім тайме, замяніўшы Кевіна Гамейро. У гульні супраць зборнай Бельгіі Жыру з’явіўся на поле, выйшаўшы на замену ў другім тайме, а матч скончыўся з лікам 0:0. 29 лютага 2012 года Аліўе забіў свой першы гол за нацыянальную зборную ў таварыскай гульні супраць зборнай Германіі, дзе французы аказаліся мацней з лікам 2:1. Праз тры месяцы ён быў уключаны ў склад зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы 2012Yoann Gourcuff omitted as France announce Euro 2012 squad. The Independent.

Дасягненні «Манпелье»: Чэмпіён Францыі: 2012

«Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017

«Чэлсі»: Уладальнік Кубка Англіі: 2018 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021 Пераможца Лігі Еўропы: 2019

«Мілан»: Чэмпіён Італіі: 2022

Францыя: Чэмпіён свету: 2018 Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2022 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2016

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Грэнобль Катэгорыя:Ігракі ФК Істр Катэгорыя:Ігракі ФК Тур Катэгорыя:Ігракі ФК Манпелье Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе