Граф () — асноўны аб'ект вывучэння матэматычнай тэорыі графаў, сукупнасць непустога мноства вяршынь і набораў пар вяршынь (сувязей паміж вяршынямі).
Аб'екты прадстаўляюцца як вяршыні, альбо вузлы графа, а сувязі — як дугі, альбо рэбры. Для розных абласцей прымянення віды графаў могуць адрознівацца скіраванасцю, абмежаваннямі на колькасць сувязей і дадатковымі дадзенымі аб вяршынях альбо рэбрах.
Многія структуры, якія прадстаўляюць практычны інтарэс у матэматыцы і інфарматыцы, могуць быць прадстаўлены графамі. Напрыклад, будову Вікіпедыі можна змадэляваць пры дапамозе арыентаванага графа, у якім вяршыні — гэта артыкулы, а дугі (арыентаваныя рэбры) — гіперспасылкі (тэматычная карта).
Катэгорыя:Тэорыя графаў