Асташынскі кальвінскі збор — кальвінскі храм, які існаваў у 16 — 1-й палове 20 ст. ў вёсцы Асташын (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці).

Пабудаваны ў канцы XVI ст. гатычна-рэнесансавым стылі на сродкі Яна Швыкоўскага. Храм нязначна пашкоджаны ў Другую сусветную вайну і канчаткова разбураны мясцовымі ўладамі ў 1950-я гг.

Архітэктура

Збор быў пабудаваны на невялікім пагорку і ўзвыяшаўся над ваколіцай маналітнай мураванай глыбай.

Храм па памерах храм (8,5х12 м) уяўяляў сабой мураванае 1-нефавае збудаванне, якое ў плане мела форму выцягнутага прамавугольніка, завершанага гранёнай апсідай. Тоўстыя, да 2 метраў таўшчыні, сцены былі прарэзаны 7 вокнамі. Да галоўнага паўднёвага фасада прымыкала чатырох'ярусная вежа памерамі 5,9х7,1 м з масіўнымі контрфорсамі, завершаная 4-схільным шатром. 1-ы ярус па шырыні адпавядаў памерам асноўнага аб'ёму. 3 кожным ярусам памеры памяншаліся, што надавала кампазіцыі дынамізм. Унутраную прастору перакрывала паўцыркульнае скляпенне з распалубкамі.

Збор акружала агароджа 2-метровай таўшчыні, якая ўтварала прамавугольнік памерамі 37х30 м.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кальвінскія зборы Беларусі Катэгорыя:Храмы Карэліцкага раёна Катэгорыя:Асташын Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў гатычным стылі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі рэнесанс Катэгорыя:Зніклі ў 1950-я гады Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай