Alphabet Inc. — амерыканскі транснацыянальны тэхналагічны холдынг са штаб-кватэрай у Каліфорніі (ЗША). Уваходзіць у Вялікую шасцёрку амерыканскіх тэхналагічных карпарацый разам з Amazon, Apple, Meta, Microsoft і Nvidia. З’яўляецца трэцяй у свеце тэхналагічнай кампаніяй па даходах пасля Amazon і Apple і адной з самых каштоўных кампаній у свеце. Alphabet была створана для рэструктурызацыі Google у 2015 годзе і стала мацярынскай кампаніяй для Google і некалькіх яе былых даччыных кампаній.
Мэтай стварэння Alphabet Inc. было названа жаданне зрабіць асноўны бізнес Google больш справаздачным і дазволіць большую аўтаномію даччыным кампаніям. Усе акцыі Google на Nasdaq былі аўтаматычна заменены на роўную колькасць акцый Alphabet, яны працягнулі гандлявацца пад тыкерамі GOOGL і GOOG.
Гісторыя Стварэнне Alphabet было абвешчана 10 жніўня 2015 годаCURRENT REPORT Form 8-K, Google, SEC, August 10, 2015: "On August 10, 2015, Google Inc. («Google») announced plans to create a new public holding company, Alphabet Inc. («Alphabet»), ". Узначалілі холдынг сузаснавальнікі Google Лары Пейдж і Сяргей Брын. Планавалася, што да канца 2015 года холдынг Alphabet прыйдзе на змену Google, а апошні ўвойдзе ў яго ў якасці складовай часткі. Таксама планавалася, што падчас рэструктурызацыі з Google выйдуць усе падраздзяленні, не звязаныя непасрэдна з інтэрнэт-бізнесам. Кампанія была афіцыйна створана 2 кастрычніка 2015 года.
Лары Пэйдж і Сяргей Брын абвясцілі аб сваёй адстаўцы з кіруючых пасад у снежні 2019 года, пасаду генеральнага дырэктара заняў Сундар Пічаі, які таксама з’яўляецца генеральным дырэктарам Google. Пэйдж і Брын засталіся супрацоўнікамі, членамі савета дырэктараў і кантрольнымі акцыянерамі Alphabet Inc.
Структура У склад Alphabet Inc. уваходзяць такія кампаніі як: Кампанія Дзейнасць Calico Біятэхналогіі, даследаванні працэсаў старэння CapitalG Прыватны фонд для фінансавання тэхналагічных кампаній Google Інтэрнет-сэрвісы, найвялікшая даччыная кампанія Google Fiber Інтэрнет-правайдар GV Венчурны інвестар для тэхналагічных кампаній Isomorphic Labs Распрацоўка лекаў Mineral Сучасная сельская гаспадарка Verily Life Sciences Медыцынскія тэхналогіі Waymo Беспілотныя аўтамабілі Wing Дастаўка грузаў беспілотнікамі X Development Даследаванне і распрацоўка новых тэхналогій
Спасылкі G is for Google // Official Blog, Google August 10, 2015
Катэгорыя:Тэлекамунікацыйныя кампаніі ЗША Катэгорыя:Вытворцы праграмнага забеспячэння ЗША Катэгорыя:Крамянёвая даліна Катэгорыя:ІТ-кампаніі ЗША Катэгорыя:Google