Ілья́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ілья.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шыпкоўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 24 ліпеня 1957 года пасля скасавання Ільянскага раёна сельсавет у складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Суднікоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці. 22 ліпеня 1985 года скасаваны хутар ВязаўшчынаРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 ліпеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альковіцкага сельсавета (22 населеныя пункты: вёскі Адамоўшчына, Акцябрская, Альковічы, Аўсянікі, Забалацце, Зацемень, Каранёва, Крайскія Пасекі, Маразы, Мацькаўскія Пасекі, Мацькаўцы, Пабядзіцель, Ракшыцы, Рушчыцы, Сачыўкі, Скарада, Стайкі, Старынкі, Хадасы, Харкі, Юнцавічы і хутар Крынічына)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Дэмаграфія Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 4117 чалавек, у тым ліку: Пенсіянераў — 1343 (32,6 %) Працаздольных — 2187 (53,1 %) Дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў — 587 (14,3 %) Адзінокіх — 84 Удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — 8 Інвалідаў вайны — 4 Шматдзетных сем’яў — 64

Дынаміка

2000 годзе — 4188 чалавек. 2001 годзе — 4152 чалавекі. 2002 годзе — 4081 чалавек. 2003 годзе — 4004 чалавекі. 2004 годзе — 3524 чалавекі. 2005 годзе — 3439 чалавек. 2006 годзе — 3345 чалавек. 2007 годзе — 3241 чалавек. 2008 годзе — 3314 чалавек. 2009 годзе — 3466 чалавекhttp://urok.shkola.of.by/infarmaciya-pradstalena-ileyanskim-seleskim-savetam-09-09-2011-v2.html . 2011 годзе — 4117 чалавек.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 3244 чалавекі, з іх 96,6 % — беларусы, 2,1 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 4014 чалавек.

Склад Ільянскі сельсавет уключае 50 населеных пунктаў: Абадоўцы — вёска. Адамоўшчына — вёска. Акцябрская — вёска. Альковічы — вёска. Альхоўка — вёска. Асцюковічы — вёска. Аўсянікі — вёска. Барсукі — вёска. Баяры — вёска. Будзішча — вёска. Бязводняе — вёска. Гараватка — хутар. Дварэц — вёска. Забалацце — вёска. Забор'е — вёска. Зарэчча — вёска. Зацемень — вёска. Ілья — вёска. Ільянскія Хутары — вёска. Кавалі — вёска. Казлы — вёска. Калодчына — вёска. Капусціна — вёска. Каранёва — вёска. Карытніца — вёска. Катоўка — хутар. Каўшэвічы — вёска. Крайскія Пасекі — вёска. Крыніца-1 — вёска. Крыніца-2 — вёска. Лёпаўшчына — вёска. Маразы — вёска. Мацькаўскія Пасекі — вёска. Мацькаўцы — вёска. Пабядзіцель — вёска. Партызанскі — пасёлак. Ракшыцы — вёска. Рушчыцы — вёска. Сакалы — вёска. Сачыўкі — вёска. Скарада — вёска. Стайкі — вёска. Старынкі — вёска. Суднікі — вёска. Хадасы — вёска. Харкі — вёска. Крынічына — хутар. Цагельня — вёска. Шчарачыха — вёска. Юнцавічы — вёска.

Эканоміка

Сельгаспрадпрыемствы Камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Стайкі» Філіял ААТ «Гармалзавод № 2» «Юнік-Агра» Філіял ЗАТ «Ростэм» «Аграфірма Ілья»

Лясная гаспадарка Ільянскае лясніцтва ДДЛГУ «Вілейскі доследны лясгас» Філіял сумеснага прадпрыемства «Мінскі мэблевы цэнтр ТАА» «Ільянская лесапільная вытворчасць»

Гандаль Магазіны ў вёсках Абадоўцы, Ілья, Старынкі, Хадасы, Забалацце, Юнцавічы, Мацькаўцы, Стайкі, пасёлку Партызанскі.

Сувязь Аддзяленні паштовай сувязі ў вёсках Ілья, Мацькаўцы, Забалацце, пасёлку Партызанскі. Лінейна-тэхнічны ўчастак электрасувязі ў Ільі.

Бытавое абслугоўванне Комплексныя прыёмныя пункты КУП «Вілейскі КБА» ў Ільі, Мацькаўцах, Партызанскім.

Адукацыя Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ільянская сярэдняя школа імя Грымаця». Залескі вучэбна-педагагічны комплекс дзяцячы садок-сярэдняя школа Вілейскага раёна". Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мацькаўскі ВВК дзіцячы садок-сярэдняя школа». Установа адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж». Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ільянскі яслі-садок». Дзіцячая музычная школа мастацтваў.

Культура Ільянскі дом культуры. Партызанскі сельскі дом культуры. Забалацкі сельскі дом культуры. Мацькаўскі сельскі дом культуры. Бібляітэкі ў вёсках Абадоўцы, Ілья, Забалацце, Мацькаўцы, пасёлку Партызанскі.

Ахова здароўя Ільянская ўчастковая бальніца з аддзяленнем паліятыўнай медыцынскай дапамогіНовы падыход у медыцыне: нават невылечна хворыя не павінны пакутаваць ад болю // Рэгіянальная газета. Мацькаўская амбулаторыя Забалацкі ФАП Абадоўскі ФАП Партызанскі ФАП Аптэка ў Ільі.

Вядомыя асобы Змітрок Бядуля — класік беларускай літаратуры. Вучыўся ў ешыбоце ў Ільі. Кожны край мае тых, каго апяваюць // Сайт «Вілейшчына літаратурная». Адам Грымаць (1938-2000) — навуковец-педагог, прафесар. Нарадзіўся ў Ільі. Яго іменем названая школа ў цэнтры сельсаветаАдам Антонавіч Грымаць // Сайт «Вілейшчына літаратурная». Янка Філістовіч — адзін з арганізатараў антысавецкага падполля на тэрыторыі былога Ільянскага раёна ў 1950-х гадах. Кандрат Церах — міністр гандлю СССР (1986—1991). Нарадзіўся ў вёсцы Альковічы.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Вілейскі райвыканкам Населеныя пункты Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ільянскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе