Дзярж́ава сц́яга — дзяржава, якая ажыццяўляе нарматыўны кантроль над камерцыйнымі марскімі судамі, якія афіцыйна зарэгістраваны і ходзяць пад яго сцягам. Кантроль уключае ў сябе інспекцыйныя праверкі судоў, іх сертыфікацыю, забеспячэнне бяспекі і абароны навакольнага асяроддзя пры эксплуатацыі судоў.
Часта буйныя кампаніі ў якасці дзяржавы сцяга выбіраюць дзяржаву з неразвітым марскім заканадаўствам. Тры найбуйнейшых дзяржавы з адкрытымі карабельнымі рэестрамі — Багамскія астравы, Ліберыя і Панама. Па-англійску гэтая практыка называецца Сцяг выгоды (). Дзве дзяржавы са «зручнымі» сцягамі - Манголія і Балівія - наогул не маюць выхаду да мора.
Спасылкі Дзяржава сцяга на dic.academic.ru Катэгорыя:Марское права