Падводныя лодкі тыпу IX — вялікія акіянскія, дызельныя падводныя лодкі Германіі.
Распрацоўка праекта пачалася ў 1935 годзе, першыя лодкі тыпу IX уступілі ў строй ў 1938 годзе. У далейшым лодкі паляпшаліся, было распрацавана некалькі варыянтаў. Усяго было пабудавана 193 лодкі тыпу IX розных мадыфікацый, тым самым яны сталі другой масавай падводнай лодкай германіі пасля ПЛ тыпу VII.
Тып IXA — усяго восем лодак, будаваліся да 1939 года. Тып IXB — трохі большыя па памерах у параўнанні з тыпам IXA, з большай далёкасцю плавання, будаваліся з 1937 па 1940 гады, усяго было пабудавана 14 лодак. Тып IXC — павялічаны да 43 тон запас паліва, будаваліся з 1939 па 1942 гады, было пабудавана 54 лодкі. Тып IXC/40 — трохі большыя па памерах, чым тып IXC, мелі яшчэ больш павялічаны запас паліва, быў прыбраны трэці перыскоп. Будаваліся з 1940 па 1944, усяго пабудавана 87 лодак. Тып IXD1 — былі на 10 метраў даўжэй і на 500 тон цяжэй, чым C/40, усяго пабудавана дзве падводныя лодкі, U-180 і U-195, якія адрозніваліся устаноўкай шасці дызеляў Daimler-Benz MB501 агульнай магутнасцю 9000 л.с., што прывяло да істотнага павелічэння надводнай хуткасці, памяншэння далёкасці плавання, а таксама да перагрэву і демаскіроўцы лодкі. З 1943 па 1944 рухавікі былі заменены на стандартныя MAN, з лодак былі дэмантаваны тарпедныя апараты, абедзве лодкі прыстасаваны для транспартных і асаблівых місій, у выніку чаго лодкі маглі браць дадаткова 252 тоны карыснай нагрузкі. У далейшым лодкі служылі як грузавыя пры прарыве блакады. Тып IXD2 — неслі два дадатковых рухавіка эканамічнага ходу, што дазволіла істотна павялічыць радыус дзеяння лодак, частка падлодак гэтага тыпу мелі на борце безматорны аўтажыр тыпу Focke-Achgelis Fa 330, які буксіравалі падчас руху падлодкі, было пабудавана 28 лодак. Тып IXD/42 — нязначныя мадыфікацыі, усяго была закладзена шэсць лодак, U-883 — U-888. Пабудова чатырох апошніх была неўзабаве адменена, у выніку дабудавана была толькі адна лодка, U-883, у 1945 годзе яна была захоплена англічанамі і пасля патоплена ў ходзе аперацыі «Дэдлайт».
Лодкі мелі шэсць тарпедных апаратаў; чатыры на носе і два ў карме. Кожны ТА меў зараджаную і дадатковую тарпеду, таксама на лодцы былі пяць знешніх тарпедных кантэйнераў (тры на карме і два на носе), якія яшчэ захоўвалі дзесяць дадатковых тарпед.
Гл. таксама Класы нямецкіх падводных лодак
Спасылкі Нямецкія падводныя лодкі тыпу IX
Катэгорыя:Падводныя лодкі Германіі