Мар́ына Ів́анаўна Даўгап́олава () — беларускі дыпламат.

Біяграфія Нарадзілася 15 мая 1960 года ў Бабруйску.

У 1984 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1984—1985 гадах — юрысконсульт Гомельскага абласнога аграпрамысловага аб’яднання

У 1985—1992 гадах — праца ў маладзевых грамадскіх арганізацыях

У 1992—1996 гадах — праца ў банкаўскай сістэме (АКБ «Белпрамбудбанк», АКБ «Элітбанк», АКБ «Інфабанк»)

У 1996—1998 гадах — галоўны саветнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2000 гадах — праца ў Апараце Выканаўчага Камітэта Саюза Беларусі і Расіі.

У 2000—2002 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2008 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія.

У 2008—2013 гадах — начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы, начальнік Галоўнага ўпраўлення Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

10 верасня 2013 года прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай РэспубліцыУказ Президента Республики Беларусь от 10 сентября 2013 г. № 409 «О назначении М. И. Долгополовой» .

З 26 снежня 2019 годаЛукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні па 14 студзеня 2025 годаУказ Президента Республики Беларусь от 14 января 2025 г. № 11 «О М. И. Долгополовой» працавала Пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Арменіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Латвіі