Аўгуст Касакоўскі ( — ) — віленскі архітэктар, які таксама працаваў і на беларускіх землях.

Вучыўся ў віленскай архітэктурнай школе і Парыжы. У 1772 годзе вярнуўся ў Вільню, жыў з манахамі-францысканцамі ў 1776—1779 і 1789—1803 гадах.

Пачынаў працу ў стылі яркага барока, але з часам прыйшоў да класіцызму з дамінаваннем цвёрдых класічных формаў.

Праекты У 1767 годзе прыняў удзел у будаўніцтве ў Шумскасе па праекце архітэктара .

Каля 1780 года займаўся перабудовай дома віленскага хірурга Сандэцкага (), які стаяў на вуліцы Дзіджоі і быў разбураны ў час Другой сусветнай вайны.

У 1781—1783 гадах стварыў праект ў .

У 1781—1824 гадах будаваў ў Кальварыі Жамойцкай.

У 1782—1806 гадах пабудаваў Палац Тышкевічаў у Валожыне.

У 1783—1790 гадах працаваў над будаўніцтвам у .

У 1785 пабудаваў дамініканскі касцёл у Астраўцы.

Каля 1786 года стварыў праект дзіцячага дома на вуліцы Субачаус у Вільні.

У 1786—1786 стварыў праект Палаца Абравічаў.

У 1790—1797 гадах займаўся рэканструкцыяй дома Л. Тышкевіча на вуліцы Вокечу, 8 у Вільні.

У другой палове XVIII стагоддзя па праекце А. Касакоўскага адбылася рэканструкцыя цэнтральнай часткі вёскі Варняны на аснове рэгулярнай ансамблевай забудовы. На працягу 1794—1795 гадоў і ў 1797 годзе там былі пабудаваны дом святара і аптэка, палац і касцёл Святога Юрыя (1796, разам з ).

У 1803 годзе праектаваў бернардынскі касцёл у Валожыне.

Сярод іншых пабудоў можна згадаць пабудову жылых дамоў у Вільні, рэканструкцыю у (афіцына і мураваны склад) і ў , мураваны млын з пастаялым дваром у прадмесці Вільні Паплаў.

Галерэя

Крыніцы

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Вільні