Меша — у беларускай міфалогіі нячысты дух, які застрашваў людзей, асабліва дзяцей.
Апісанне Меша выглядаў як чорная калматая жывёліна невялічкага памеру. Жыў у руінах старых хат і сядзіб, палохаў людзей, не прыносячы, аднак, сур’ёзнай шкоды. Кадук пазбавіў яго злой сілы і асудзіў на пакуты. Меша можа перабрацца жыць у чыюсьці хату, пасяліцца ў падпечку і харчавацца тым, чым прыйдзецца. Днём ніхто не бачыць гэтага дэмана, а ноччу ён выпаўзае з-пад печкі, можа пасябраваць з сабакам, спаць на падлозе пасярод пакоя. Калі Меша сяліўся ў хаце, гэта лічылася няшчасцем. Гэтым духам нянькі палохалі дзяцей.
Праблема верыфікацыі Меша згадваецца толькі ў аднаго фалькларыста — П. Шпілеўскага, вядомага сваім вольным стаўленнем да беларускай міфалогіі і шматлікімі фальсіфікацыяміМаксім Знак. Міфы, міфалогія і міфолагі. На сённяшні дзень ужо нельга праверыць, ці існаваў у беларускіх павер’ях сапраўды такі персанаж.
Гл. таксама Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі
Літаратура
Спасылкі Родныя вобразы. Міфалогія. Меша
Катэгорыя:Міфалогія Катэгорыя:Беларуская міфалогія Катэгорыя:Беларуская народная дэманалогія