Юрый Дзмітрыевіч Мароз (нар. , в. Замужанне Мінскай вобласці) — дзеяч сельскай гаспадаркі Беларусі.

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 1998–2000 гады займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі.

Біяграфія У 1974 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-механік сельскай гаспадаркі.

У 1974–1975 гадах — Інжынер-механік Дырэкцыі будуемага Барысаўскага комплексу па прамысловай вытворчасці свініны.

З 1975 па 1980 год працаваў старшым інжынерам — загадчыкам майстэрнямі па тэхнічным абслугоўванні і рамонту абсталявання саўгаса-камбіната «Барысаўскі» Барысаўскага раёна.

У 1980–1982 гадах — Начальнік аддзела камплектацыі Дырэкцыі па будаўнiцтву жывёлагадоўчага комплексу «Аршанскі» Аршанскага раёна.

У 1982–1983 гадах — Дырэктар Дырэкцыі будуемага комплексу «Камянецкі» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1983–1996 гадах — Дырэктар саўгаса «Белавежскі» Камянецкага раёна.

У 1996–1997 гадах — Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Брэсцкага аблвыканкама.

З лістапада 1997 года - першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі БеларусьПАСТАНОВА Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 1997 №1538 "Аб прызначэнні Ю.Д.Мороза першым намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь".

2 снежня 1998 прызначаны на пасаду Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.12.1998 №572 "Аб прызначэнні Ю.Д.Мороза Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь".

14 ліпеня 2000 вызвалены ад пасады Міністра па стане здароўя згодна з пададзенай заявайУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2000 №390 "Аб вызваленні Ю.Д.Мороза ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь".

Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белавежскі» Камянецкага раёнаАфіцыйны сайт ААТ «Белавежскі».

Член прэзідыума Камянецкага раённага Савета дэпутатаў. Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці па аграпрамысловай палітыцы, прыродакарыстанню і экалогіі.

Навуковая дзейнасць Кандыдат эканамічных навук. Аўтар 20 навуковых прац, аднаго вынаходніцтва.

Узнагароды Ордэн Айчыны ІІІ ступені Ордэн Айчыны ІІ ступені (2017) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПастанова Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2006 г. № 410-ПСР3 Аб узнагароджанні Ю.Д.Мороза і В.І.Сарокі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2006).

Крыніцы

Спасылкі http://www.produkt.by/News/show/11144 http://www.vb.by/society/18267.html http://www.batu.edu.by/content/vypuskniki http://www.sovrep.gov.by/ru/senators-ru/view/mr-yury-moroz-ru-32/

Катэгорыя:Выпускнікі БДАТУ Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Камянецкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў