Lay’s — брэнд разнастайных бульбяных чыпсаў, заснаваны ў 1938 годзе. Чыпсы Lay’s пазіцыянуюцца брэндам Frito-Lay, кампаніяй, якая належыць PepsiCo з 1965 года. Іншыя брэнды кампаніі Frito-Lay — Fritos, Doritos, Ruffles, Cheetos і брэцэлі Rold Gold. Ёсць яшчэ пяць відаў «Lay’s»: «Stix», «Рыфлёныя», «Stax», «З печы» і «Maxx».

Гісторыя брэнду Брэнд чыпсаў Lay’s прыдумаў амерыканец Герман У. Лэй (), які распачаў свой бізнес у 1932 годзе дробным коміваяжорам па продажы бульбяных чыпсаў у Нэшвіле. 24-гадовы камерсант прадаваў тады чыпсы Gardner’s кампаніі Barrett Food Products, размешчанай у Атланце (штат Джорджыя).

Лэй быў прыхільны гандлёвай марцы Gardner кампаніі Barrett Food Products да 1944 года, калі вырашыў змяніць назву бульбяных чыпсаў на Lay’s Potato Chips. Такім чынам, 1944 і лічыцца годам нараджэння гандлёвай брэнду Lay’s.

The Pepsi Cola Company перайменавана ў PepsiCo ў 1965 годзе пасля аб’яднання з Frito-Lay, кампаніяй з Даласа, якая выпускала чыпсы і іншыя снэкі; гэта кампанія была заснавана ў 1939 годзе Германам Лэем пад назвай H. W. Lay & Company, у 1959 годзе яна аб’ядналася з кампаніяй Fritos, перад аб’яднаннем з Pepsi асартымент прадукцыі Frito-Lay налічваў 32 пазіцыі, аб’ём продажу перавышаў 100 млн.

У 2013 годзе Lay’s прызнаныя брэндам года ў БеларусіПобедители Потребительской номинации Профессионального конкурса БРЭНД ГОДА 2013 .

Спасылкі Сайт кампаніі Frito-Lay

Катэгорыя:Гандлёвыя маркі PepsiCo Катэгорыя:З’явіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:Гандлёвыя маркі прадуктаў харчавання