Адміра́л Фло́ту Саве́цкага Саю́за — вышэйшае воінскае званне Ваенна-марскога Флоту СССР. Уведзена Указам Прэзідыума ВС СССР ад 03.03.1955 «Аб воінскім званні Адмірал Флоту»https://ru.wikisource.org/wiki/Указ_Президиума_ВС_СССР_от_3.03.1955_о_воинском_звании_Адмирал_Флота. Адпавядала званню Маршал Савецкага Саюза.

Раней, з мая 1945 года, да звання «Маршал Савецкага Саюза» прыраўноўвалася званне «адмірал флоту».

Скасавана ў сувязі з распадам СССР у 1991 годзе.

Званне Адмірала флоту Савецкага Саюза было прысвоена толькі тром военачальнікам: М. Г. Кузняцову, І. С. Ісакаву і С. Г. Гаршкову.

Літаратура

Катэгорыя:Ваенна-марскія званні Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Ваенная гісторыя Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл СССР