Балгарская акадэмія навук (, БАН) — нацыянальная акадэмія Балгарыі.

Гісторыя Заснавана ў 1869 годзе эмігрантамі як Балгарскае літаратурнае таварыства () у румынскім горадзе Брэіла. Першы старшыня — прафесар Харкаўскага ўніверсітэта, гісторык і філолаг Марын Дрынаў (1838—1906). У 1878 годзе, неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці Балгарыі, таварыства пераехала ў Сафію, а ў 1893 годзе атрымала свой будынак — побач з будынкам парламента краіны. У 1893—1898 гадах старшынёй таварыства быў мітрапаліт Клімент Тырнаўскі, як пісьменнік вядомы пад сваім свецкім імем Васіл Друмеў.

З 1911 года — Балгарская акадэмія навук, першы старшыня БАН — Іван Гешаў.

Структура Балгарская акадэмія навук мае 9 аддзяленняў: матэматычнае, фізічнае, хімічнае, біялагічнае, прыродазнаўчае, інжынернае, гуманітарнае, сацыяльных навук. Каля 50 інстытутаў, сярод іншых, археалагічны, вядомы сваім музеем.

Спасылкі

Балгарыя Балгарыя Катэгорыя:Сафія Акадэмія Катэгорыя:З’явіліся ў 1869 годзе