Руда́ Ліпіча́нская. Сустракаецца таксама варыянт Ліпіча́нская Руда́ (, ) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Курылавіцкага сельсавета.

Гісторыя У XVIII стагоддзі ў пойме ракі Чарняўка (прыток Нёмана) Чацвярцінскія закладваюць руднік, які атрымлівае назву ад іх двара Ліпічна, які знаходзіўся на правым беразе р. Нёман. Такім чынам, з’явіўся населены пункт Руда Ліпічанская.

Да 26 лютага 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Галубоўскага сельсаветаОб упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области.

Вядомыя асобы Міхаіл Белуш (1927 — 1944) — удзельнік партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Курылавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мастоўскага раёна