Глядаві́чы (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лунненскага сельсавета.

З 8 верасня 1975 да 26 лютага 2013 года ў складзе Глядавіцкага сельсавета і была яго цэнтрамРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области .

Геаграфія За 39 км на паўночны захад ад Мастоў, за 36 км ад Гродна, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна, на беразе Нёмана.

Насельніцтва 1996 год — 353 жыхары, 118 двароў. 2009 год — 307 жыхароў.

Славутасць

Курганны могільнік (XI–XVI стагоддзі), размешчаны за 1,15 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Глядавічы — . Гарадзішча (канец 1-й –2-я чэтвэрць 1 тысячагоддзя, другая палова Х – ХІ стагоддзя), размешчана за 1,25 км на паўночны захад ад аграгарадка Глядавічы — .

Крыніцы

Літаратура  — С. 311.

Спасылкі

Катэгорыя:Лунненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мастоўскага раёна