Жы́лічы (, ) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лунненскага сельсавета.

Назва Было ваўкавыскае прозвішча Жылічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS97-T9WY-5?i=672&cat=1107722.

Геалогія На плошчы паміж Жылічамі і вёскай Няцечы Гродзенскага раёна залягае Няцецкае радовішча глін. Паклад у выглядзе дзвюх лінз звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Гліны стужачныя. Ва ўскрышы супескі, радзей пяскі, торф.

Гісторыя З 1939 года ў БССР. У 1940—1961 гадах цэнтр Жыліцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. Да 26 лютага 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Глядавіцкага сельсаветаОб упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области.

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Лунненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мастоўскага раёна