Грабнікі́ (, ) — хутар у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ладзеніцкага сельсавета.

Побач з паселішчам знаходзіцца Наваградскі ветрапарк, што належыць філіялу РУП «Гроднаэнерга» Лідскія энергетычныя сеткі. Першая ветраўстаноўка з'явілася тут у 2011 годзе. У 2016 годзе непадалёк усталявалі адразу 5 падобных установак кітайскай кампаніі «HEAG».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ладзеніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна