Алякса́ндр Ка́рлавіч Е́льскі (, ; Pierzyńska-Jelska, E. Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 39; Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53., маёнтак Дудзічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — , маёнтак Замосце, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя) — беларускі гісторык, літаратуразнавец, краязнавец, , , , , . Адзін з першых гісторыкаў беларускай літаратуры і збіральнікаў беларускіх рукапісаў. Патрыярх прафесійнага беларусазнаўства ў канцы XIX — пачатку XX ст. Карыстаўся літаратурнымі псеўданімамі «Bocian z nad Ptyczy» («Бацян з-над Пцічы»), «Litwin-obywatel» («Літвін-грамадзянін») і «A. J.»Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 444.Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 63..
Паходжанне і сям’я Належаў да каталіцкага роду Ельскіх (герба «Пелеш»), які адносіўся да сярэднезаможнай шляхты Вялікага Княства Літоўскага.
Дзед — Станіслаў Ельскі, пяцігорскі палкоўнік у часы караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста, быў шлюбе з графіняй Розай з Прозараў, дачкой віцебскага ваяводы. Бацька — Караль Ельскі, уладальнік маёнткаў Дудзічы і Замосце ў Ігуменскім павеце, выпускнік медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэтаМарачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53., скрыпач-аматар, атрымаў у свой час прафесійную падрыхтоўку ў вядомых музыкантаў Кіфелінга і Дашчынскага, напісаў некалькі твораў для скрыпкі, цяпер вядомы адзіны «Паланэз 1837 года», выбраны дваранствам Ігуменскага павета ігуменскім павятовым харужымКісялёў, У. Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 29.. Маёнтак Дудзічы Караля Ельскага, паводле інвентара ад 1844 года, быў даволі значны — 407 душ мужчынскага і 411 жаночага полу, 1656 дзесяцін зямлі; маёнтак Замосце — 1372 дзесяціныКиштымов, А. Ельские: опыт сельских хозяев (19 — начало 20 вв.) // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 103, 104..
Маці Аляксандра Ельскага—Людвіка Штэйнберг (1808—1881), немка, якая да шлюбу была гувернанткай у маёнтку Ельскіх. У гэтым шлюбе таксама нарадзіліся Міхал Ксаверы Зыгмунт Ельскі (1831—1904) — музыкант і кампазітар, спадчыннік Дудзіч; Юзаф Зыгмунт Караль Ельскі — маладым памёр у 1885 г. у Сібіры на службе ў расійскай арміі; Станіслава Ельская (1828—1860) — жонка Міхала ГрушвіцкагаPierzyńska-Jelska, E. Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 42..
Пры хросце паводле каталіцкага абраду ў 1834 годзе ў смілавіцкім касцёле атрымаў поўнае імя Аляксандр ВінцэнтКісялёў, У. Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 29; Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53..
У 1858 г.Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 54. Аляксандр Ельскі ажаніўся з Геленай Калячынскай (25.06.1838—17.04.1901)Pierzyńska-Jelska, E. Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 39., з якой меў двух дзяцейКісялёў, У. Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 30.—Аляксандру Ельскую (1860—1899), жонку вядомага польскага этнографа Зыгмунта Глогера (1845—1910), і Яна Банавентуру-Станіслава Ельскага (1864—1930-я), адваката ў Мінску і Гродне, — у якога ў шлюбе з Марыяй Пахнеўскай быў сын Генрык Ельскі (каля 1890—1939).
Аляксандр Ельскі быў шчаслівы ў сямейным жыцці, дзяцей выхоўваў у павазе да бацькоў і касцёлаМарачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 57.. Любімая дачка, якую ў сям’і называлі Алесяй, некалькі гадоў выхоўвалася ў каталіцкім кляштары ў Версалі, свабодна ведала французскай мовай, мела літаратурныя здольнасці, вельмі рана пачала дапамагаць бацьку ў апісанні музейных калекцый у Замосці. Алеся Ельская напісала цікавы нарыс пра маёнтак Дудзічы і яго ўладальнікаў у мінулым з шляхецкіх родаў Заранкаў, Букатых, Прозараў, ЕльскіхМарачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 57, 58.. Муж Алесі — Зыгмунт Глогер, быў добрым сябрам Аляксандра Ельскага, яны шмат ліставаліся, наведваў маёнтак ЗамосцеМарачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 58.. Ва ўзросце 39 гадоў Алеся памерла ад запалення лёгкіх, пакінуўшы дваіх дзяцей — Яніну і Станіслава, якія не раз прыязджалі з Варшавы да свайго дзеда ў Замосце.
Адукацыя
Пачатковую адукацыю атрымаў у нямецкай гімназіі Лаздэна ва Усходняй Прусіі, на думку Уладзіміра Мархеля, імаверна, у Лаздэне жылі сваякі аляксандравай маці-немкі — Людвікі (Луізы). Пазней скончыў Мінскую класічную гімназію (1852).
Службовая дзейнасць Служыў у 1852—1856 гадах у расійскай армііГісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 445., браў удзел у Крымскай вайне (1853—1856). Пайшоў у адстаўку ў званні паручніка.
Быў міравым суддзёй Ігуменскага павета (з 1861 г.).
У 1880 г. у Мінску быў урачыста адкрыты новы будынак мінскай рэальнай гімназіі, на пабудову якога дваранства Мінскай губерні выдаткавала 50 тыс. расійскіх рублёў. У апякунскай радзе мінскай рэальнай гімназіі ўвайшлі тры куратары, даўнія знаёмыя — Эдвард Вайніловіч, Ян Кукевіч і Аляксандр ЕльскіВойнилович, Э. Воспоминания… С. 79.. Аляксандр Ельскі быў членам апякунскай рады ў 1882—1887 гадах.
Маёнтак
Родавы маёнтак Замосце Аляксандр Ельскі атрымаў у 1857 годзе, у спадчыну пасля смерці бацькі. У 1860-я гады пабудаваў у Замосці новы аднапавярховы драўляны палац. У палацы была дамовая капліца, дзе прыезджыя святары таемна ад расійскіх улад хрысцілі і вянчалі мясцовых сялян ва ўніяцтва, за што пры выкрыцці Аляксандр Ельскі мог страціць маёнтак і быць асуджаны да катаргіФедорук, А. Старинные усадьбы Ельских на Минщине // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 124..
Пасля смерці Аляксандра Ельскага ў 1916 г. маёнтак Замосце перайшоў у валоданне яго сына — Яна, які працаваў адвакатам у Мінску, а пазней у ГроднеМарачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 67..
Гаспадарчая дзейнасць Аляксандр Ельскі шмат увагі і намаганняў аддаваў паляпшэнню культуры жывёлагадоўлі і земляробства, догляду лесу, меліярацыі, мерам павышэння ўрадлівасці глебы. Паспяхова займаўся садоўніцтвам, агародніцтвам, рыбаводствам, займаўся добраўпарадкаваннем парка, дзе заклаў унікальную травяную паляну. Пабудаваў цагельню. Меў узорную прыбытковую гаспадарку; у сваёй біяграфіі не без гонару напісаў «не маю нават гроша доўгу за маёнткам»Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 64..
Быў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркіJurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego… С. 86.. У 1885 годзе стаў членам расійскага Імператарскага Вольнага эканамічнага таварыства ў Санкт-ПецярбургуГісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 447.Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 65.. У 1901 г. Ельскі стаў ганаровым куратарам ігуменскага павятовага Таварыства ўзаемастрахавання ад пажаруКарлюкевіч, А. Традыцыі Аляксандра Ельскага ў пухавіцкім краязнаўстве // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 145..
Добраахвотна і бескарысліва доўгія гады з канца 1860-х гг. займаўся пасрэдніцтвам пры ўладкаванні людзей на працу ў розныя прыватныя маёнткі: атрымліваў ад маянткоўцаў заяўкі на вакансіі і падбіраў кандыдатаў на пасады леснікоў, аканомаў, вінакураў, прыслугі і г.д., — для чаго ўласнаруч пісаў на працягу года да 3000 лістоў, стараючыся кожны раз узняць маральнасць абодвух бакоўМарачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 66.. Ельскі высылаў кандыдатам на вакансію друкаваную анкету, дзе заўсёды пытаўся, ці п’е алкаголь і гуляе ў карты кандыдат.
Працаваў усё жыццё, бо праца была для яго, як сам адзначыў у лісце да свайго сябра Яна Карловіча ў 1901 г. пасля смерці яго дарагой жонкі Гелены, «звычкай»Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 66, 67..
Беларусазнаўства
Публіцыстычная, навуковая і літаратарская дзейнасць Пісаць пачаў з маладосці, на беларускай, рускай і польскай мовах. Добра ведаў французскую і нямецкую мовы.
Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць Аляксандра Ельскага пачалася ў 1860 г. з допісаў у газету «Виленский вестник», прысвечаных пераважна вызваленню сялян ад прыгону, і падпісваўся літаратурнымі псеўданімамі «Bocian z nad Ptyczy» («Бацян з-над Пцічы») і «Litwin-obywatel» («Літвін-грамадзянін»). У публіцыстычных допісах ён стараўся аб паляпшэнне сялянскай долі; па руках мясцовых маянткоўцаў хадзілі і сатырычныя вершы Ельскага на маянткоўцаў, якія прыціскалі сялян. Быў чалавекам ліберальна-буржуазных поглядаў, часамі станавіўся на кансерватыўныя пазіцыі.
У часы Студзеньскага паўстання (1863—1864) Аляксандр Ельскі знаходзіўся пад наглядам расійскай паліцыіМархель, У. Аляксандр ЕльскіМарачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 55.. Родная сястра яго жонкі (Сафія Калячынская) была замужам за яго блізкім сваяком — Уладзімірам Людвікавічам Ельскім (1820—1875), уласнікам маёнтка Ігнацічы ў Мінскім павеце Мінскай губерні, які не падпісаў пасля падаўлення Студзеньскага паўстання вернападданы адрас расійскаму цару, а таму быў арыштаваны і сасланы ў Чалябінск. Аляксандр Ельскі ўсё жыццё апекаваўся дзецьмі Уладзіміра Ельскага — Вільгельмам Ельскім (1867—1919), Уладзіславам, Пятром і Кларай.
Здароў, Вінцэсь, айцец «Гапона»! Табе паклон ад Гелікона За «Вечарніцы» і за «Дудара» І за «Навума» — сяла гаспадара,«Гапон», «Вечарніцы», «Дудар беларускі» і «Быліцы, расказы Навума» — гэта вершаваныя творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Бо твае песні гладкі і лоўкі <…>
А вось табе, сумленны дзед, Наш стары лірнік і паэт, Слаўцо із сэрца я кладу, Ты толькі нам заграй: ду-ду! Бо ўжо вельмі сумна стала, Як твая песня замаўчала. Аляксандр Ельскі «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту» (1872)Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 458—459.