Фара́д (пазначэнне: Ф, F) — адзінка вымярэння электрычнай ёмістасці ў сістэме СІ (да 1978 года называлася фара́да).
Фарад роўны электрычнай ёмістасці кандэнсатара, пры якой зарад у 1 кулон стварае паміж абкладкамі кандэнсатара рознасць патэнцыялаў 1 вольт. 1 Ф = 1 Кл/1 В = . Ф = А² · с4 · кг−1 · м−2 = Дж/В² = Кл²/Дж = А · с / В = с/Ом.
Адзінка названая ў гонар англійскага фізіка Майкла Фарадэя.
Фарад — вельмі вялікая ёмістасць. На практыке сутыкаюцца з ёмістасцямі, якія вымяраюцца ў мікра- і пікафарадах.
Кратныя і дзельныя адзінкі Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
У тэкстах на мовах, дзе ўжываюць лацінку, вельмі часта пры пазначэнні мікрафарад у тэксце замяняюць літару µ (мю) на лацінскую u (uF замест µF) праз падабенства выгляду і адсутнасці ў раскладцы грэчаскіх літар.
Гл. таксама Сантыметр — адзінка ёмістасці ў СГСЭ.
Літаратура
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:СІ