Берынгаў праліў, праліў паміж самай усходняй кропкай Азіі (мыс Дзяжнёва) і самай заходняй кропкай Паўночнай Амерыкі (мыс Прынца Уэльскага). Найменшая шырыня 86 км, найменшая глыбіня фарватару 36 м. Праліў злучае Паўночны Ледавіты акіян (Чукоцкае мора) з Ціхім акіянам (Берынгава мора). Праліў названы ў гонар рускага мараплаўца Вітуса Берынга (нарадзіўся ў Даніі), які прайшоў гэтым пралівам у 1728 годзе.

Пасярэдзіне Берынгава праліва ляжаць астравы Дыяміда. З іх Вялікі востраў Дыяміда, або востраў Ратманава, які буйней і размешчаны заходней, належыць Расіі. Малы востраў Дыяміда, размешчаны ўсходней, належыць ЗША. Дзяржаўная мяжа, паводле дамовы аб продажы Аляскі і Алеуцкіх астравоў 1867 года, праходзіць пасярэдзіне паміж імі. Там жа праходзіць мяжа гадзінных паясоў і міжнародная лінія змены дат.

Гл. таксама Тунэль праз Берынгаў праліў Востраў Ратманава Берынгія

Спасылкі PBS Відэа вострава Святога Лаўрэнція ў Берынгавым праліве

Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей