Любуша́ны. Сустракаецца таксама варыянт Лібуша́ны () — аграгарадок у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пагосцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 19 км на паўднёвы ўсход ад г. Беразіно, 119 км ад Мінска, на ўсходзе і поўдні цячэ р. Клява (прыток Бярэзіны). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мінск—Магілёў.
Рака падзяляе вёску на 2 часткі: заходнюю (тры амаль паралельныя паміж сабой вуліцы аб’яднаны дарогамі) і ўсходнюю (крывалінейная вуліца ўздоўж ракі з гаспадарчым сектарам). Адміністрацыйна-грамадскія будынкі размешчаны ўздоўж галоўнай вуліцы. Мураванае будаўніцтва вядзецца на заходняй ускраіне вёскі. Забудавана двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя На паўн. ускраіне вёскі, на правым беразе ракі размешчаны курган (раней тут было больш за 30 курганоў), які сведчыць аб засяленні гэтых мясцін у далёкай старажытнасці.
Першы ўспамін аб вёсцы адносіцца да 1358 года, калі яна знаходзілася ў Свіслацкім княстве ў складзе ВКЛ. У гэтым годзе княства было падзелена на воласці — Любушанскую, Свіслацкую, Бабруйскую і Глускую.
Адзначана на картах ВКЛ XVI ст. У 1554 г. цэнтр Любушанскай воласці, дзяржаўная маёмасць. У 1560 г. мястэчка Любушаны, у 1600 г. цэнтр стараства.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1847 г. ў складзе маёнтка Беразіно Любушанскага графства, уласнасць графіні Ваньковіч. Любушанская эканомія налічвала 610 мужчын і 584 жанчыны, у выкарыстанні якіх знаходзілася 129 коней, 373 валы, 266 кароў. У 1885 г. цэнтр маёнтка ў Пагосцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў фальварку Любушаны З двары, 18 жыхароў, дзейнічаў вадзяны млын.
Са студзеня 1919 года ў БССР. З 6 кастрычніка 1919 да 10 жніўня 1920 года ў складзе Магілёўскага павета Гомельскай губерні РСФСР, затым у БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Мачаскім сельсавеце Бярэзінскага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 г. да 26 ліпеня 1930 г. Мінскай акруг. У 1926 г. 19 двароў, 110 жыхароў. У 1930-я г. любушанцы ўступілі ў калгас «Будаўнік». У пач. 1930-х гадоў была адкрыта школа, да вайны былі пабудаваны клуб, бібліятэка, дзіцячы сад. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 17 вяскоўцаў. З 20 верасня 1944 года ў Мінскай вобласці. У 1959 г. землі калгаса «Будаўнік» увайшлі ў саўгас «Камунар». У 1960 г. 175 жыхароў. З 25 снежня 1962 года ў Чэрвеньскім, з 6 студзеня 1965 года ў Бярэзінскім раёнах. У лютым 1966 г. ад саўгаса «Камунар» аддзяліўся і стаў самастойным саўгас «Любушанскі», вёска стала яго цэнтрам. У 1966 годзе ў межы вёскі ўвайшлі вёскі Долгі Лог і Курганне. Да 11 сакавіка 1971 года вёска ўваходзіла ў склад Пагосцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314)., затым у склад Мачаскага сельсавета.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У вёсцы сярэдняя школа, клуб, сталовая, магазін, пошта, дзіцячы сад, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі і комплексны прыёмны пункты, сталовая, грамадская лазня, аддзяленне сувязі, 2 спартыўныя пляцоўкі, аддзяленне банка. У 1995 годзе ўведзены ў строй новы будынак сярэдняй школы. У 1998 годзе на базе Дома культуры створаны Цэнтр традыцыйнай культуры. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мачаскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пагосцкі сельсавет (Бярэзінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярэзінскага раёна