Эстонцы (саманазва: eestlased) — еўрапейскі народ, асноўнае насельніцтва Эстоніі.

Колькасць у Эстоніі — каля 901 000 чалавек. Значныя па колькасці эстонскія абшчыны склаліся ў Германіі, Фінляндыі, ЗША, Расіі і Вялікабрытаніі. Агульная колькасць  — каля 1 131 800 чалавекEstonian.

Родная мова — эстонская. Належыць да фіна-ўгорскай моўнай сям’і.

Паходжанне Сучасныя эстонцы належаць да фіна-ўгорскіх народаў, аднак генетычна бліжэй да іншых народаў Прыбалтыкі, чым да фінаўHonkola T, Vesakoski O, Korhonen K, Lehtinen J, Syrjänen K, Wahlberg N. Cultural and climatic changes shape the evolutionary history of the Uralic languages. J Evol Biol. 2013 Jun;26(6):1244-53, блізкіх моўна і геаграфічна. Прычынай таму з’яўляюцца складаныя працэсы, што суправаджалі этнагенез гэтага народа. Людзі насялілі тэрыторыю Эстоніі ўжо ў 10 тысячагоддзі да н. э.STONE AGE SETTLEMENT AND ECONOMIC PROCESSES IN THE ESTONIAN COASTAL AREA AND ISLANDS У 3 тысячагоддзі да н. э. тут усталявалася культура шнуравой керамікі, з якой звязана распаўсюджанне земляробства і жывёлагадоўлі. Яе прадстаўнікі ўяўлялі сабою сумесь перасяленцаў індаеўрапейскага паходжання і ранніх еўрапейскіх неалітычных культурSaag L, Varul L, Scheib CL, Stenderup J, Allentoft ME, Saag L, Pagani L, Reidla M, Tambets K, Metspalu E, Kriiska A, Willerslev E, Kivisild T, Metspalu M. Extensive Farming in Estonia Started through a Sex-Biased Migration from the Steppe. Curr Biol. 2017 Jul 24;27(14):2185-2193. Яны сталі асновай для далейшага фарміравання эстонскага насельніцтва.

На мяжы бронзавага і жалезнага вякоў пачалося перасяленне ўраламоўных групSaag L, Laneman M, Varul L, Malve M, Valk H, Razzak MA, Shirobokov IG, Khartanovich VI, Mikhaylova ER, Kushniarevich A, Scheib CL, Solnik A, Reisberg T, Parik J, Saag L, Metspalu E, Rootsi S, Montinaro F, Remm M, Mägi R, D’Atanasio E, Crema ER, Díez-Del-Molino D, Thomas MG, Kriiska A, Kivisild T, Villems R, Lang V, Metspalu M, Tambets K. The Arrival of Siberian Ancestry Connecting the Eastern Baltic to Uralic Speakers further East. Curr Biol. 2019 May 20;29(10):1701-1711. Мяркуецца, што продкі ўраламоўных народаў паходзяць з Сібіры, адкуль каля 4,2 тысячы гадоў таму рушылі на паўночны ўсход Еўропы праз Волга-Камскі рэгіёнDramatic events in demographics led to the spread of Uralic languages. У нашы дні болей за адну траціну эстонцаў маюць агульнае паходжанне з прадстаўнікамі іншых ўраламоўных народаў на ўсход ад Прыбалтыкі. Але іх роля ў фарміраванні эстонцаў значна важнейшая, паколькі яны прынеслі гаворкі, на аснове якіх пазней узнікла эстонская мова.

У перыяд сярэднявечча на фарміраванне эстонскіх этнічнай культуры і мовы аказалі значны ўплыў кантакты з германскімі, славянскімі і балцкімі народамі. У той жа час перасяленне выхадцаў з Эстоніі на поўнач Фінскага заліва актыўна ўплывала на фарміраванне фінскага народаKivisild T, Saag L, Hui R, Biagini SA, Pankratov V, D’Atanasio E, Pagani L, Saag L, Rootsi S, Mägi R, Metspalu E, Valk H, Malve M, Irdt K, Reisberg T, Solnik A, Scheib CL, Seidman DN, Williams AL; Estonian Biobank Research Team; Tambets K, Metspalu M. Patterns of genetic connectedness between modern and medieval Estonian genomes reveal the origins of a major ancestry component of the Finnish population. Am J Hum Genet. 2021 Sep 2;108(9):1792-1806.

Назва эстонцы паходзіць ад наймення эстаў. Упершыню яго выкарыстаў Тацыт адносна жыхароў усходняга ўзбярэжжа Балтыйскага мораTacitus, P. C. «Germania», 45. Відавочна, эсты, узгаданыя ім, былі балтамі, а сама назва мела германскае паходжанне і значыла тых, хто насяляў усход. У сярэднявеччы назва эстаў у дачыненні да часткі жыхароў Прыбалтыкі выкарыстоўвалася складальнікамі скандынаўскіх саг і нямецкімі храністамі. Так, Генрых Латвійскі паведамляў аб нападзе эстаў і куршаў на Данію, а потым і на нямецкія карабліHenricus de Lettis «Heinrici Cronicon Lyvoniae», VII:1—2, VIII:4. У XIII ст. назву Эстонія () набылі землі ўздоўж паўднёвага берага Фінскага заліва, далучаныя да валоданняў Вальдэмара II.

Да сярэдзіны XIX ст. продкі эстонцаў карысталіся саманазвай maarahva (літаральна «сельскія жыхары»), сваю мову называлі maakeelt. З 1858 г. Ёхан Вальдэмар Янсен пачаў актыўна выкарыстоўваць назву eestlased замест традыцыйнай maarahvaKeeleminutid. Kes on eestlased?. Дзякуючы яму і іншым эстонскім інтэлектуалам яна распаўсюдзілася сярод эстонцаў.

Этна-культурныя групы

Сету міні|злева|Жанчына сету ў народным строі.

Сету (саманазвы: setu, seto) — этнаканфесійная група, якая насяляе паўднёвы ўсход Эстоніі і Пячорскі раён у Пскоўскай вобласці Расіі. Рэгіён іх традыцыйнага пражывання завецца Сетумаа. У Эстоніі яны разглядаюцца як субэтнічная група эстонцаў. У Расіі з 2010 г. — у якасці асобнага карэннага народаSetod. Сету размаўляюць на дыялекце, блізкім да вырускага. Вернікі ў адрозненні ад іншых эстонцаў спавядаюць пераважна праваслаўе. У іх захаваліся некаторыя дахрысціянскія вераванні, шанаванне драўлянай лялькі Пека, што лічыцца старажытным эстонскім богам урадлівасці. У 1995 г. у Фінляндыі быў апублікаваны эпічны твор сету «Спевы Пека»Comment to the Seto epic: second part of the «Peko song» (4318 verses). Распаўсюджаны звычай супольнага шанавання продкаў на могілках.

Выру

Выру, або вырусцы () насяляюць воласці Выру і Пала на паўднёвым усходзе Эстоніі. Яны размаўляюць на вырускім дыялекце, што выразна адрозніваецца ад літаратурнай эстонскай мовы. Лічыцца, быццам бы яны адрозніваюцца ад іншых эстонцаў большай эмацыйнасцю і гасцёўнасцюVõrukesed. З 1995 г. працуе спецыялізаваны Інстытут культуры выру.

Мулькі Мулькі (, магчыма ад «дурань») — карэнныя насельнікі поўдня Эстоніі і поўначы Латвіі, адметныя асобным дыялектам. У пачатку другой паловы XIX ст. павышэнне попыту на лён дапамагло сялянам з паўднёвай Эстоніі палепшыць сваё эканамічннае становішча і купляць гаспадаркі ў іншых частках краіны. Дзякуючы гэтаму яны будавалі добрыя дамы, аддавалі сваіх дзяцей у школыMulgid. Аднак у эстонскай класічнай культуры мулькі болей вядомы як героі анекдотаў, у якіх высмейваецца іх сквапнасць і глупстваTAAVI PAE, KERSTI LUST MULKIDE NIMETUSE SAAMISLOOST EHK KAS MULGID ON TÕESTI RUMALAD?. З 1996 г. працуе спецыялізаваны Інстытут, што вывучае і развівае традыцыйную спадчыну мулькаў, перыядычна адбываюцца канферэнцыі, прысвечаныя іх гаворцы і культуры.

Эзельцы Э́зельцы (), або «астравіцяне» () — карэнныя жыхары вострава Саарэмаа і суседніх астравоў архіпелага Маанзунд. Яны сталі шырока вядомы ў сярэднявеччы, калі арганізоўвалі напады на іншыя краіны Балтыйскага мора. Сутычкі з эзельцамі апісваліся ў ісландскіх сагах. У 1187 г. яны разам з куршамі разрабавалі СігтунуEstonian Vikings. Культура мясцовых жыхароў фарміравалася ў значнай ступені ў сувязі з морам, а таксама дзякуючы сталым кантактам з немцамі і шведамі, якія доўгі перыяд насялялі астравы разам з эстонцамі. Да нашых дзён «астравіцяне» размаўляюць на шэрагу гаворак, якія звычайна вылучаюцца ў асобны астраўны дыялект.

Эстонская дыяспара

Перасяленне значных груп эстонцаў з радзімы пачалося з сярэдзіны XIX ст. Звычайна яно адбывалася пад ціскам эканамічных праблем. Аднак падчас Другой сусветнай вайны большасць выязджала па палітычных прычынах. У 1944 г. уваход савецкіх войск у Эстонію быў адзначаны «вялікімі ўцёкамі» () пераважна ў Германію і ШвецыюLIISI RÄLI Eestlaste uus elu 1940. aastatel Läänes. Падчас вайны і ў пасляваенны перыяд 20 722 эстонцы былі прымусова дэпартаваны ў аддаленыя часткі СССРForced to flee: The Great Escape to the West in 1944.

Паводле ацэнак, у нашы дні па-за межамі Эстоніі налічваецца да 200 000 чалавек эстонскага паходжання, амаль 80 % з іх жадаюць ведаць пра жыццё ў Эстоніі і спрыяць развіццю эстонскага грамадстваThe global Estonian diaspora. З сакавіка 2021 года дзейнасць глабальнай эстонскай дыяспары каардынуецца Міністэрствам замежных спраў Эстоніі.

Эстонцы Беларусі

Эстонцы пачалі перасяляцца на беларускія землі ў 1860-х гг. і 1870-х гг. У 1897 г. Віцебскай губерні жыло 907 эстонцаў, у Магілёўскай — 662 эстонцы, у Гродзенскай — 118 эстонцаў. Пераважна гэта былі сяляне, што куплялі мясцовыя землі. Кампактным месцам рассялення стаў Аршанскі павет. У 1926 г. колькасць эстонцаў у БССР дасягала 967 чалавек.

У 1926 г. у Горбаве была адкрыта эстонская школа, у 1932 г. узнік нацыянальны калгас «Інтэрнацыянал»Карашчанка, І. Эстонцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 6. Кніга II. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — С. 269. У Горбаве нарадзіўся Артур Паўлавіч Вадэр, эстонскі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Аднак у 1937 г. супраць беларускіх эстонцаў быў арганізаваны дзяржаўны палітычны тэрор, у выніку якога частка была рэпрэсіравана, частка пераехала ў Эстонію.

У 2009 г. на Беларусі жыло 238 чалавек, якія вызначалі сваю этнічную тоеснасць як эстонцы. Дзейнічае эстонская абшчына «Ластаўка».

Культура

Гаспадарчыя заняткі міні|Эстонскі селянін, 1867 г. Доўгі час пераважнай крыніцай сродкаў да існавання эстонцаў была сельская гаспадарка. Да 1919 г. найбольш урадлівыя землі належалі панам, пераважна немцам. Адначасова з сярэдзіны XIX ст. складвалася сістэма асобных сялянскіх гаспадарак, што арыентаваліся на рынак. Тым не меней, 70 % эстонскага сельскага насельніцтва заставаліся беззямельнымі. Перадача зямлі сялянам прывяла да перавагі сялянскай зямельнай маёмасці. Адносна невялікія памеры надзелаў кампенсаваліся спецыялізацыяй на вытворчасць найбольш рэнтабельных прадуктаў. Так, у 1938—1939 гг. у Эстоніі выраблялася 870 кг малака ў разліку на аднаго жыхара, каля 55 % насельніцтва утрымліваліся за кошт сельскай гаспадаркі. Хаця падчас уваходжання Эстоніі ў склад СССР тут адбылася калектывізацыя, асобныя сялянскія гаспадаркі адрадзіліся да аднаўлення незалежнасці дзяржавыEesti põllumajanduse arengulugu.

Традыцыйныя сельскагаспадарчыя культуры: жыта, ячмень, гарох, лён. З XIX ст. значнае месца на палетках заняла бульба, якая паступова выціснула шырока распаўсюджаныя раней рэпу і бручку. Жывёлагадоўля існавала ў шчыльным звязку з земляробствам. У заходніх раёнах і на астравах дзякуючы багатым сенакосам трыманне кароў і авечак адыгрывала больш значную ролю, чым апрацоўка зямлі. Нягледзячы на адасобленасць сялянскіх гаспадарак, было прынята аказваць узаемную дапамогу, у тым ліку падчас супольнай працы talgudtalgud. Дапаможнымі заняткамі ў дачыненні да сельскай гаспадаркі былі лясное бортніцтва і рыбалоўства. У XIX ст. бортніцтва паступова саступіла месца сучаснаму пчалярству. Ва ўнутраных вадаёмах доўгі час захоўваліся архаічныя спосабы лову астрогай, сеткамі, вудамі і пасткамі. На марскім узбярэжжы частка насельніцтва перайшла да прамысловай здабычы рыбы.

З эпохі сярэднявечча асноўнымі цэнтрамі рамеснай вытворчасці з’яўляліся гарады. Аднак у сельскай мясцовасці захоўваліся такія рамёствы, як выраб вопраткі, што ўключаў шыццё, вязанне, прадзенне, апрацоўку драўніны, выраб куфараў, будаўніцтваTraditsioonilised käsitöövormid. Прамысловасць узнікла да пачатку XX ст. Ужо ў 1913 г. дзве траціны рабочых працавалі на буйных прадпрыемствах з колькасцю персанала болей за 500 чалавекEesti majanduse arengulugu 1940. aastani. Многія дробныя прадпрыемствы працавалі сезонна і арыентаваліся на рабочых-адыходнікаў. Такім чынам падтрымлівалася сувязь паміж гарадскімі прадпрыемствамі і сельскай мясцовасцю. У нашы дні большасць эстонцаў жыве ў гарадах і ўцягнута ў сферу абслугоўвання. Характэрны высокі ўзровень працоўнай занятасціУровень трудовой занятости в Эстонии близок к 70 % населения. Нягледзячы на тэхналагічнае развіццё, многія эстонцы захоўваюць традыцыі народных рамёстваўТрадиционное эстонское ремесло, у тым ліку выраб вопраткі з ільняных тканін і нітак, розных упрыгожванняў, драўляных рэчаў.

Паселішчы міні|Эстонская дворагаспадарка