Кузьмічы́ (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Гісторыя У 1866 годзе вёска ў складзе Вілейскага павета Расійскай імперыі.

З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КуранецWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60..

З 1939 года ў БССР.

У 1940—1973 гадах цэнтр Кузьміцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).. Да 13 красавіка 1981 года вёска ўваходзіла ў склад Журыхскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676)..

Насельніцтва 1866 год — 322 жыхары, 33 двары. 1921 год — 384 жыхары, 71 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.. 1931 год — 389 жыхароў, 70 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна