Волат — велізарны свяшчэнны дуб, які да 1880 года рос на Мінскім капішчы.
Дуб знаходзіўся ў цэнтры кампазіцыі: з аднаго боку ад дуба стаяў валун «Дзед», а з другой — ахвярнік (алтар) з агнём. Яго ствол маглі ахапіць толькі чатыры чалавекі, верхавіна яго была сухая, ствол з вялікім дуплом. Пад Волатам маліліся і вешалі на яго ахвярныя ручнікіХарэўскі С. Прамоўленнае: Выдавецтва Зміцер Колас. — Мінск, 2008. С. 92—93, а жалуды з яго лічыліся святыміЛюдміла Дучыц. Культавыя дрэвы ў Беларусі.
У 1880 годзе, перад святкаваннем 900-годдзя хрышчэння Русі, царскія ўлады паспрабавалі спыніць правядзенне язычніцкіх службаў. Прарочы дуб «Волат» быў спілаваны, свяшчэнны агонь патушаныМінск: Музей валуноў.
Катэгорыя:Мінскае капішча Катэгорыя:Культавыя дрэвы Катэгорыя:Знакамітыя дрэвы