А́дам Лю́двіг Ле́венгаўпт (, 15 красавіка 1659, ваенны лагер пад Капенгагенам — , ) — шведскі граф і генерал.

Біяграфія Адам Людвіг Левенгаўпт нарадзіўся ў 1659 годзе ў шведскім ваенным лагеры падчас аблогі Капенгагену. Яго бацькамі былі граф Людвіг Вірых Левенгаўпт і графіня Шарлота фон Гоэнлоэ. Жылі Левенгаўпты ў замку Шарлотэнбарг на рацэ Мутала. Ва ўзросце 9 гадоў ён асірацеў і быў выхаваны графам Перам Брагэ Малодшым. Вышэйшую адукацыю атрымаў спачатку ў Лундскім, пасля ва Упсальскім універсітэце, а ў 1682 у нямецкім Ростаку абараніў дысертацыюKonovaltjuk, P., Lyth, E., Vägen till Poltava. Slaget vid Lesnaja 1708, Svenskt militärhistoriskt biblioteks förlag, 2009, s.10. Спачатку ён збіраўся стаць дыпламатам, але ва ўзросце 25 гадоў зразумеў, што гэта не для яго, і быў прыняты ў армію Нільсам БількеKatastrofen vid Poltava — Karl XII:s ryska fälttåg 1707—1709. Historiska media. Lund. Sidan 87 — 88. eISBN 91-85377-70-8.

Турэцкія войны На пачатку ваеннай кар'еры Левенгаўпт узяў удзел (на баварскай службе) у вайне супраць Асманскай імперыі. Пасля гэтага ваяваў супраць Францыі ў вайне за Пфальцаўскую спадчыну, дзе даслужыўся да палкоўніка і вярнуўся ў Швецыю.

У 1689 ажаніўся са сваёй кузінай Брытай Даратэяй Левенгаўпт.

Вялікая Паўночная вайна Левенгаўпт быў рэкрутаваны Карлам XII адразу напачатку Вялікай Паўночнай вайны і неўзабаве прызначаны камандуючым інфлянцкім фронтам. 19 сакавіка 1703 ён разбіў рускіх пад Салатамі, а 26 ліпеня 1704 — пад Якабштатам. 16 ліпеня 1705 адбылася Бітва пад Гемаўэртгофам, у якой 7-тысячная армія Левенгаўпта разбіла 12-тысячную расійскую армію на чале з Шарамецевым. Аднак стратэгічнага значэння гэтая перамога не мела: ужо праз некалькі тыдняў Расія захапіла ўсю Курляндыю, і Левенгаўпт са сваім войскам быў вымушаны адступіцьLiljegren, B., 2000. Karl XII: En Biografi. Historiska media. Lund. Sidan 395. eISBN 91-85377-14-7.

Расійскі паход У 1707 годзе Карл XII распачаў г.зв. Расійскі паход, першапачатковай мэтай якога была Масква. У 1708 кароль загадаў Левенгаўпту сабраць правіянту на 3 месяцы і рушыць з абозам і 12-тысячным корпусам да яго ў Магілёў. Пад канец чэрвеня 1708 Левенгаўпт з абозам выйшаў з МітавыLiljegren, B., 2000. Karl XII: En Biografi. Historiska media. Lund. Sidan 155. eISBN 91-85377-14-7.

Але беларускія дарогі былі вельмі кепскімі, і абоз рушыў вельмі марудна. Левенгаўпт не ведаў дакладна, дзе ў дадзены момант знаходзіўся кароль, і толькі пад Магілёвам даведаўся, што паход на Маскву быў адменены. У спробе аб'яднацца з асноўнай арміяй, ён патрапіў на рускіх і вымушаны быў прыняць бой, у якім страціў абоз і частку свайго войска. Далучыцца да арміі караля яму і рэштам корпусу (5 000 чалавек) атрымалася толькі пад Старадубам. Без правіянту шведская армія была вымушана цярпець голад, акрамя таго, наступіла вельмі халодная зіма.

На Украіне шведы, між іншым, узялі ў аблогу Вепрык, а ў красавіку 1709 распачалі аблогу Палтавы.

Бітва пад Палтавай Пасля бітвы пад Лясной Карл XII ужо не давяраў Левенгаўпту камандаванне арміяйFryxell, Anders, Berättelser ur svenska historien. D. 22. — Stockholm, 1856. — s. 140.. У бітве пад Палтавай паранены кароль прызначыў камандуючым фельдмаршала Рэншэльда, а Левенгаўпта паставіў на чале пяхоты. Левенгаўпт быў незадаволены рашэннем караля, бо бачыў сябе на чале ўсёй арміі, што парадзіла адкрытыя спрэчкі паміж ім і фельдмаршалам. У прыватнасці, Левенгаўпт рыхтаваў атаку на расійскі лагер, але Рэншэльд даў супрацьлеглы загад. Пасля паражэння пад Палтавай, Левенгаўпт з 16-тысячным войскам адступіў да Перавалочны, дзе быў вымушаны капітуляваць і, такім чынам, патрапіў у расійскі палон.

Карл XII спачатку вельмі паважаў генерала, але пасля няўдалага паходу з абозам і, асабліва, пасля Перавалочны, кароль канчаткова раззлаваўся на Левенгаўпта і ўжо ніколі не дараваў яму: ён нават нічога не зрабіў, каб паспрабаваць вызваліць яго з палону, у якім генерал і памёр 12 лютага 1719Konovaltjuk, P., Lyth, E., Vägen till Poltava. Slaget vid Lesnaja 1708, Svenskt militärhistoriskt biblioteks förlag, 2009, s.247.

У Шведскай дзяржаўнай партрэтнай галерэі ў замку Грыпсгольм захоўваецца партрэт Адама Людвіга Левенгаўпта пэндзалю Давіда фон КрафтаStatens porträttsamling på Gripsholm, 1. Porträtt före 1809. Stockholm 1951, s. 144

Спасылкі

Катэгорыя:Военачальнікі Швецыі Катэгорыя:Удзельнікі Паўночнай вайны