Буча́ціна. Сустракаецца таксама варыянт Быча́ціна (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бучацінскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 34 кіламетраў у напрамку на поўдзень ад горада Капыль, за 147 кіламетраў ад Мінска, за 26 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы, каля правага берага ракі Волка.

Гісторыя У пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Вызнянскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1909 годзе дзейнічала народнае вучылішча. У гады Вялікай Айчыннай вайны часткова спалена гітлераўцамі.

Насельніцтва 1909 год — 273 двары, каля 1,6 тыс. жыхароў 1970 год — 297 двароў, 921 жыхар 1995 год — 275 двароў, 673 жыхары 1997 год — 269 двароў, 668 жыхароў

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў, якая знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 10 савецкіх вайскоўцаў з 54-й гвардзейскай стралковай дывізіі, загінулых у 1944 годзе. У 1969 годзе на магіле пастаўлены помнік. Магіла савецкага воіна, які загінуў у 1944 годзе. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

Вядомыя асобы Аляксей Захаравіч Казак (1886—1938) — беларускі краязнавец, публіцыст.

Крыніцы

Літаратура  — С. 366.

Спасылкі

Катэгорыя:Бучацінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна