Ірад Філіп I, Ірад III () — сын іудзейскага цара Ірада Вялікага ад другой жонкі Марыяны, дачкі першасвяшчэнніка Сімона; быў першым мужам Ірадыяды, якая нарадзіла яму дачку Саламію. У евангеллях згадваецца ў сувязі з турэмным зняволеннем Іаана Хрысціцеля. Па завяшчанню бацькі Філіп быў пазбаўлены спадчыны і права панавання, неўзабаве пасля яго смерці разам з жонкай выехаў у Рым, дзе жыў на ўтрыманні імператара. Такое незайздроснае становішча мужа глыбока ўразіла фанаберыстую і ўладалгобівую Ірадыяду, і яна дасягнула жаданага звання царыцы без Філіпа, калі разарвала свой шлюб з ім і стала жонкай яго зводнага брата Ірада АнціпыСкарына Ф.: Творы… С. 177..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Персанажы Новага Запавету