Пераво́з (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Раманаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Ударнік», працавалі ветраны млын і кузня.
Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 69 двароў, каля 420 жыхароў 1997 год — 60 двароў, 89 жыхароў
Вядомыя асобы Мікалай Антонавіч Торык (1906—1999) — ваенны дзеяч, віцэ-адмірал.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Доктаравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна